Днепрапятроўская вобласць
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Украіна |
| Уключае | 22 раёна |
| Адміністрацыйны цэнтр | Днепрапятроўск |
| Вялікія гарады | Днепрадзяржынск, Крывы Рог Марганец, Новамаскоўск, Паўлаград |
| Плошча | 31,914 тыс. км² (5,28 %) |
| Часавы пояс | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 056 |
| Паштовыя азначнікі | 49xxx, 50xxx, 51xxx, 52xxx, 53xxx |
| Інтэрнэт-дамен | dnepropetrovsk.ua; dp.ua |
| Код аўта. нумароў | AE |
| Афіцыйны сайт | |
| Днепрапятроўская вобласць на Вікісховішчы | |
Днепрапятроўская вобласць (укр.: Дніпропетровська область) — вобласць у цэнтральнай частцы Украіны.
Гісторыя [правіць]
Першыя сляды чалавека разумнага на тэрыторыі вобласці датуюцца раннім палеалітам. У XI—XIII стагоддзях частка гэтай тэрыторыі ўваходзіла ў склад Палавецкай землі.
У Новы час вялікая частка вобласці ставілася да т.з. Дзікага Поля, насельніцтва якога складалі качавыя плямёны нагайцаў, якія знаходзіліся пад кантролем Крымскага ханства.
У выніку руска-турэцкай мірнай дамовы 1774 землі ў ніжняй плыні Дняпра ўвайшлі ў склад Расійскай Імперыі. З гэтага моманту пачалося засяленне гэтых месцаў аселымі жыхарамі. Акрамя вялікаросаў і ўкраінцаў сярод новых пасяленцаў былі і нямецкія каланісты. Тэрыторыя вобласці ўвайшла ў т.з. «рысу аселасці», таму ў гарадах пасялілася значная колькасць яўрэяў, прыязджаўшых сюды з заходніх губерняў.
У канцы XVIII новыя землі былі падзеленыя на губерні. У 1783 была утворана Екацярынаўская губерня, на тэрыторыі якой размяшчаецца цяпер некалькі абласцей, у тым ліку і Днепрапятроўская вобласць Украіны.
У гады Грамадзянскай вайны тэрыторыя вобласці стала арэнай упартых баёў. Сярод сялянскага насельніцтва вялікую папулярнасць атрымалі ідэі анархізму. У сяле Гуляй-Поле (цяпер Запарожскай вобласці) з 1917 па 1920 размяшчаўся цэнтр Сялянскага паўстанцкага войска (махноўцаў).
27 лютага 1932 г. ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы была ўтворана Днепрапятроўская вобласць (адна з 5-ці першых абласцей рэспублікі). Яе тэрыторыя значна адрознівалася ад сучаснай Днепрапятроўскай вобласці, уключаючы тэрыторыю сучасных Запарожскай вобласці, паўночнай часткі Херсонскай вобласці і ўсходняй часткі Данецкай вобласці.
17 ліпеня 1932 г. са складу Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласцей была вылучаная Данецкая вобласць.
10 студзеня 1939 г. з складу Днепрапятроўскай вобласці вылучаная Запарожская вобласць і тэрыторыя вобласці была зафіксаваная ў сучасных межах.
Эканоміка [правіць]
Вобласць прадстаўляе сабой буйны цэнтр металургіі Украіны (Днепрапятроўск, Крывы Рог, Днепрадзяржынск, Нікопаль), машынабудавання (у тым ліку авіякасмічнага, транспартнага), хімічнай, горназдабываючай (гл.Крыварожскі жалезарудны басейн), вугальнай прамысловасці. Развітыя транспарт, гандаль, банкі, сельская гаспадарка (пшаніца, сланечнік). Вобласць прэтэндуе на статус эканамічнага лакаматыва Украіны.
Вядомыя асобы [правіць]
- Дар'я Віктараўна Астаф'ева
- Аляксандр Іванавіч Дыдышка, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў горадзе Врхнедняпроўск.