Добшынская лядовая пячора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Dobsinska ladova cave.jpg

Добшынская лядовая пячора (славацк.: Dobšinská ľadová jaskyňa) — пячора ў Славацкім Раі, непадалёк ад горада Добшына.

Мае працягласьць 1483 м і лічыцца адной з найвялікшых лядовых пячораў Еўропы. Пячору адкрылі 15 чэрвеня 1870 года.

Плошча лёду складае 9772 м², аб'ём 110100 м³.

Тэмпература ў «Вялікай залі» вагаецца ад −3,8 °C узімку да +0,5 °C улетку. Таўшчыня лёду — 26,5 м. Пячору адкрылі 15 чэрвеня 1870 года горныя інжынеры Eugen Ruffíni, Andreas Méga, Gustav Lang і F. Feher. Яны залезлі ў шчыліну, адкуль заўсёды дзьмула халодным паветрам. У наступным годзе пячора была адкрыта для наведвалнікаў і ў 1887 годзе атрымала электрычнае асвятленне.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]