Дом-музей Марка Шагала, Віцебск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Дом-музе́й Ма́рка Шага́ла знаходзіцца на Пакроўскай вуліцы ў доме № 11, які на пачатку 1900-х гадоў пабудаваў бацька мастака, дзе Марк Шагал правёў свае юнацкія гады. Аб гэтым перыядзе сваёй біяграфіі ён напісаў у аўтабіяграфічнай кнізе "Маё жыццё". Музей быў адчынены ў 1997 годзе. У ім прадстаўлены прадметы побыту мяжы XIX-XX стагоддзяў, а таксама копіі архіўных дакументаў і прац мастака, што расказваюць аб гадах жыцця Марка Шагала і сям'і яго бацькоў у Віцебску. Тэл. (+375-212) 36 34 68.

Арт-цэнтр Марка Шагала быў створаны ў 1992 годзе. Пастаянна праводзяцца выставы графічных прац Марка Шагала (літаграфіі, дрэварыты, афорты, акватынты). У калекцыі музея знаходзяцца серыя ілюстрацый да паэмы М. В. Гогаля "Мёртвыя душы" (1923-1925), серыі каляровых літаграфій на тэму "Біблія", створаныя ў 1956 і 1960 гадах, цыкл каляровых літаграфій "12 каленаў Ізраіля" (1960) і іншыя працы Марка Шагала. Знаходзіцца па адрасе: г. Віцебск, вул. Путна, 2. Тэл. (+375-212) 36 03 87.

[правіць] Бібліяграфія

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах