Дом-музей Элізы Ажэшкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дом-музей Элізы Ажэшкі
Dom Orzeszkowej.jpg
Дата заснавання 2001
Месцазнаходжанне вуліца Элізы Ажэшкі, д.14, г.Гродна Гродзенская вобласць.

Дом-музей Элізы Ажэшкі — дом у Гродне, дзе некаторы час жыла і памерла пісьменніца Эліза Ажэшка.

Сучасны адрас: вуліца Ажэшкі, 17.

Дом належаў адвакату Станіславу Нагорскаму — другому мужу Э. Ажэшкі. У гэтым доме пісьменніца пражыла шаснаццаць гадоў і памерла ў 1910 г.

Доўгі час у доме было абласное аддзяленне Саюзу пісьменнікаў Беларусі. У былой гасцёўні Элізы Ажэшкі быў кабінет, дзе працавалі вядомыя празаікі — Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк. Музей адкрыўся ў 2001 г.

Пачынаецца знаёмства наведвальнікаў з домам-музэем з працоўнага кабінета знакамітай пісьменніцы. Сапраўдных рэчаў, звязаных з жыццём пісьменніцы, захавалася няшмат. Музей мае арыгінальны фотапартрэт з яе аўтографам, некалькі гербарыяў, зробленых яе рукамі. Таксама захаваўся ў гасцёўні сапраўдны камін, пад якім пісьменніца любіла пасядзець ды паразмаўляць. Рэшта экспанатаў толькі нагадвае тагачасную эпоху — стол, канапка, кніжная шафка.

У астатніх памяшканнх дому размясціўся юнацкі філіял абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага і аддзел літаратуры на замежных мовах.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах