Дом Ваньковічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дом Ваньковічаў
Дом-музей Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ стагоддзя.
Будынак музея
Будынак музея
Дата заснавання 2000
Месцазнаходжанне Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а
Праезд ст. м. Кастрычніцкая
Тэлефон +375-17-227-88-78, +375-17-227-87-96
Адкрыты з 10:00 да 17:00. Выхадныя – пнд., аўт.
Каардынаты 53°54′18.27″ пн. ш. 27°33′35.93″ у. д. / 53.905075° пн. ш. 27.559981° у. д. (G) (O) (Я)
Дом Ваньковічаў (Мінск Гістарычны цэнтр)
Дом Ваньковічаў
Дом Ваньковічаў
http://vankovich.iatp.by/
Лагатып ВікіСховішча Дом Ваньковічаў на ВікіСховішчы

Дом Ваньковічаў — помнік палацава-сядзібнай архітэктуры, былы дом прадстаўнікоў беларускага шляхецкага роду Ваньковічаў. Гэтак жа дом звязаны з жыццём і творчасцю беларускага мастака Валенція Ваньковіча (18001842). Месца размяшчэння – РБ, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А. [1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом пабудаваны ў канцы XVIII — першай палове XIX стст. у стылі класіцызму. Размяшчаўся ў глыбіні двара, адгароджанага ад вуліцы агароджай з брамай, якія да нашага часу не захаваліся. Аднапавярховы прамавугольны (у плане драўляны) дом накрыты высокім вальмавым дахам з мансардай у цэнтры. Інтэр'ер быў дэкараваны кафлянымі печамі, якія да нашых дзён не захаваліся.

Гарадскі дом (Уладзіслаў Ваньковіч атрымаў у наваколлі Мінска 2894 дзесяціны зямлі, узвёў тры карчмы, якія давалі 320 рублёў гадавога даходу. У маёнтку Вялікая Сляпянка ён пабудаваў каменны дом) В. Ваньковіча не толькі помнік архітэктуры класіцызму, але і мемарыяльны аб'ект гісторыі беларускай культуры. У ім бывалі Ян Дамель, Станіслаў Манюшка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — сучаснікі і сябры В. Ваньковіча. [1]

Археалагічныя раскопкі, якія правадзіліся ў 1983 годзе на тэрыторыі дома на Інтэрнацыянальнай, пацвердзілі час яго заснавання — канец XVIII ст. Пад будынкам знаходзяцца каменныя падзямеллі XVII стагоддзя, якія прыстасаваны пад склеп. Гэтак жа тут былі знойдзеныя: чарапіца канца XVIII ст., якой быў пакрыты дом, асколкі керамічных, жалезных і шкляных рэчаў таго часу. У 1982 г. пачалася рэстаўрацыя гэтага помніка.

У 2000 годзе, да 200-годдзя з дня нараджэння мастака Валенція Ваньковіча, музей быў адкрыты пасля рэстаўрацыі.[2] Да гэтай даты было прымеркавана адкрыццё ў сядзібным доме пастаяннай экспазіцыі, якая дае магчымасць пазнаёміцца ​​з працамі В. Ваньковіча і культурай беларускай сядзібы першай паловы XIX стагоддзя. [3]

Адноўлена сама сядзіба: пабудаваны флігель упраўляючага, брама, устаноўлены помнік Валенцію Ваньковічу.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Комплекс уключае сядзібны дом у стылі класіцызму, две афіцыны, гаспадарчыя пабудовы, фруктовы сад. Сядзібны дом (вул. Інтэрнацыянальная, 33) — аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак (у пачатку XIX ст. частка паўночна-заходняй сцяны была мураванай) пастаўлены на каменны падмурак і накрыты высокім вальмавым дахам, сцены атынкаваны. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны паўднёва-ўсходні фасад вылучаў васьмікалонны порцік з цэнтральным уваходам, завершаны трохвугольным франтонам з паўцыркульным акном. Аналагічны порцік меў і паўночна-заходні фасад. Рытм фасадаў ствараецца прамавугольнымі вокнамі ў абрамленні простых ліштваў і лапатак. Планіроўка анфіладна-калідорная. У інтэр'еры былі печы, дэкарыраваныя кафельнымі пліткамі. Сядзібны домі две афіцыны ўтваралі парадны двор-курданёр. Паўднёва-заходняя афіцына (№ 33а) — мураваная, двухпавярховая, прамавугольная ў плане, накрытая аднасхільным дахам. Паўночна-ўсходняя афіцына — двухпавярховая, прамавугольная ў плане, накрытая вальмавым дахам. У цэнтры яе паўночна-ўсходняга фасада знаходзіўся пяцігранны эркер з вежападобным завяршэннем. Афіцына была зруйнава, адноўлена ў пачатку XXI ст. Захавалася шырокая праезная брама[4].

Экспазіцыі музея[правіць | правіць зыходнік]

У некалькіх залах дома-музея размяшчаецца унікальная калекцыя сядзібнага партрэта канца XVII—XIX стст., якая дапаўняе ўяўленні аб значнай ролі сядзібы ў развіцці культуры Беларусі гэтага перыяду. У доме-музеі экспануюцца архіўныя дакументы, фатаграфіі жывапісных палотнаў, сапраўдныя творы жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праходзяць вечары рамансаў і камернай музыкі.[3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Дом-усадьба В.Ваньковича. Музеи. Праверана 10 красавіка 2011.
  2. Дом-музей Ваньковичей. Каталог организаций. Официальный интернет-портал Минского горисполкома. Праверана 10 красавіка 2011.
  3. 3,0 3,1 Музей Ваньковичей. Культура и искусство первой половины XIX века. Сайт Музея. Праверана 10 красавіка 2011.
  4. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]