Дон Жуан, опера

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Опера
Дон Жуан,
або Пакараны распуснік
Don Giovanni ossia Il dissoluto punito
Кампазітар

Вольфганг Амадэй Моцарт

Аўтар(ы)
лібрэта

Ларэнца да Понтэ

Жанр

Вясёлая драма (італ.: dramma giocoso)

Месца першай пастаноўкі

Саслоўны тэатр, Прага

Дон Жуан, або Пакараны распуснік (KV 527, італ. Don Giovanni ossia Il dissoluto punito) — «вясёлая драма» (іт. dramma giocoso) у двух актах В. А. Моцарта на лібрэта Ларэнца да Понтэ.

Прэм'ера адбылася 29 кастрычніка 1787 годзе ў саслоўным тэатры ў Празе.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Прага помніць поспех «Жаніцьбы Фігара», і ў лютым 1787 Моцарт падпісвае кантракт з тэатральным прадпрымальнікам Паскуале Бандзіні на складанне новай оперы для пражскага тэатру. Моцарт і да Понтэ працавалі лёгка, і прэм'ера прайшла, па сведчаннях самога Моцарта, «з самым гучным поспехам».

Прэм'ера[правіць | правіць зыходнік]

У прэм'еры прымалі ўдзел Луіджы Баса (Дон Жуан), Джузэпэ Лолі (Камандор, Мазета), Тэрэза Сапарыці (Донна Ганна), Антоніа Бальёні (Дон Атавіа), Катарына Мичелли (Донна Эльвіра), Фелічэ Панцыяні (Лепарэла), Тэрэза Бандзіні (Цэрліна ).

Прэм'ера ў Вене адбылася 7 мая 1788 г. Для спектакля ў Вене былі дапісаныя 2 арыі і адзін дуэт; заключны ансамбль («Ultima scena») не выконваўся, і опера сканчалася смерцю Дона Жуана.

У прэм'еры прымалі ўдзел Франчэска Альбертарэлі (Дон Жуан), Франчэска Бузані (Камандор і Мазета), Алаізія Вебер (Донна Ганна), Франчэска Марэла (Дон Атавіа), Кацярына Кавальеры (Донна Эльвіра), Франчэска Бенуччы (Лепарэла), Луіза Мамбелі (Цэрліна).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jahn, Michael: Wiener historischer Opernführer 9 (2010) und 11 (2010). Der Apfel, Wien, ISBN 978-3-85450-299-9 und 978-3-85450-511-2.
  • Kunze, Stefan: Mozarts Opern. Reclam, Stuttgart 1996, ISBN 3-15-010416-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Оперы Моцарта