Драга Марушыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Драга Марушыч
славенск.: Drago Marušič
Д. Марушыч у 1930-х гадах
Д. Марушыч у 1930-х гадах
2-і Бан Драўскай банавіны
4 снежня 1930 — 8 лютага 1935
Манарх Аляксандр I Карагеоргіевіч
Пётр II Карагеоргіевіч
Папярэднік Душан Сернец  (руск.)
Пераемнік Дзінка Пуц
Міністр аховы здароўя і сацыяльных спраў Югаславіі
22 снежня 1934 — 24 чэрвеня 1935
Манарх Пётр II Карагеоргіевіч
Кіраўнік урада Багалюб Еўціч
Міністр юстыцыі Югаславіі
7 чэрвеня 1944 — 7 сакавіка 1945
Манарх Пётр II Карагеоргіевіч
Кіраўнік урада Іван Шубашыч
Папярэднік Мілан Гаврылавіч
Пераемнік Фране Фрол
Міністр транспарту Югаславіі
7 чэрвеня 1944 — 7 сакавіка 1945
Манарх Пётр II Карагеоргіевіч
Кіраўнік урада Іван Шубашыч
Папярэднік Светазар Рашыч
Пераемнік Тодар Вуясінавіч
Міністр адукацыі Югаславіі
6 кастрычніка 1944 — 7 сакавіка 1945
Манарх Пётр II Карагеоргіевіч
Кіраўнік урада Іван Шубашыч
Папярэднік Ізідар Цанкар
Пераемнік Уладзіслаў Рыбнікар
Міністр пошты, тэлеграфу і тэлефону ФНРЮ
7 сакавіка 1945 — 1 студзеня 1948
Кіраўнік урада Іосіп Броз Ціта
Папярэднік Юрай Шутэй

Нараджэнне 10 снежня 1884(1884-12-10)
Смерць 30 верасня 1964(1964-09-30)[1] (79 гадоў)
Партыя Незалежнай аграрнай партыі
Югаслаўскай нацыянальнай партыі
Прафесія юрыст
Дзейнасць камісар, адвакат, палітык, юрыст, дыпламат, партызан
Ваенная служба
Званне маёр Югаслаўскай народнай арміі запасу
Бітвы
Узнагароды
Order "For Merit to the People" Order of Brotherhood and Unity Commemorative Medal of the Partisans of 1941
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Драга Марушыч (славенск.: Drago Marušič; 10 снежня 1884, Опатэ Сяло, Аўстра-Венгрыя (сёння абшчына Мірэн-Костаневіца, рэгіён Гарышка, Славенія) — 1964, Гарыцыя, Фрыулі-Венецыя-Джулія, Італія) — югаслаўскі юрыст, палітычны і грамадскі дзеяч славенскага паходжання. Удзельнік партызанскага руху падчас Другой суветнай вайны.

У жніўні 1914 ён збег з аўстра-венгерскай арміі ў Расію, а ў 1915 пераехаў у якасці добраахвотніка ў Сербію. Як член Югаславянскага камітэта, пераехаў у 1916 з в. Корфу ў Рым, а ў 1917 у ЗША, дзе заснаваў Славенскі нацыянальны саюз. Браў удзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі ў складзе сербскай дэлегацыі, а ў 1922 быў генеральным сакратаром югаслаўскай дэлегацыі Рэпарацыйнай камісіі. Працаваў адвакатам у Любляне. Быў членам Незалежнай аграрнай партыі і Югаслаўскай нацыянальнай партыі.

Пасля дзяржаўнага пераварота і ўсталявання ваенна-манархічнай дыктатуры караля Аляксандра I, як югаслаўска-арыентаваны палітык працягваў дэпутацкую дзейнасць у якасці сенатара і з 4 снежня 1930 па 8 лютага 1935 быў банам Драўскай банавіны. Потым стаў міністрам аховы здароўя і сацыяльных спраў ва ўрадзе Б. Еўціча (19341935). На парламенцкіх выбарах 1935 быў абраны дэпутатам Народнай скупшчыны Югаславіі.

У красавіку 1941 адзін з арганізатараў Сошка-Істрыйскага легіёна створанага з для абароны Югаславіі з добраахвотнікаў падчас Югаслаўскай аперацыі. З 1941 член Вярхоўнага пленума Вызваленчага фронта Славеніі. У лютым 1942 італьянскія ваенныя арыштавалі яго каля Падуі, а затым інтэрніравалі. Пасля капітуляцыі Італіі ў 1943, быў вызвалены з турмы і пасяліўся ў Славенскім Прымор’і, дзе стаў членам Правінцыйнага камітэта Вызваленчага фронта Славеніі і Славенскага народна-вызваленчага веча. Быў членам Антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі.

Пасля пагаднення Ціта—Шубашыча быў прызначаны міністрам юстыцыі, транспарту ва эміграцыйным урадзе І. Шубашыча, а пазней і міністрам адукацыі ў Часовым урадзе Дэмакратычнай Федэратыўнай Югаславіі. Потым з 1945 па 1948 быў міністрам пошты, тэлеграфу і тэлефону ва ўрадзе Федэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславія.

Пасля вайны Д. Марушыч займаў пасаду старшыні Чырвонага Крыжа Славеніі, галоўнага савета Сацыялістычнага саюза працоўнага народа Югаславіі.

Зноскі