Горад Драгічын
| Горад
Драгічын
|
Драгі́чын — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Драгічынскага раёна, на аўтамагістралі Брэст—Пінск. У 110 км да ўсходу ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын на лініі Брэст—Гомель. Насельніцтва 15 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1452 як в. Давячоравічы ў Пінскім старостве ВКЛ. У 1-й пал. 17 ст. належала Л. І. Сапегу. У 1749 пінскі маршалак Ажэшка заснаваў тут францысканскі манастыр. У інвентары 1778—1779 Драгічын названы горадам. Верагодна, у 2-й пал. 18 ст. існавала ратуша. З 1795 мястэчка Кобрынскага павета. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Драгічынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 у складзе БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр Драгічынскага раёна. З 1967 горад.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
[правіць] Насельніцтва

[правіць] Выдатныя мясціны
- Драгічынская Срэценская царква
[правіць] У Сеціве
- Drohiczyn Lacki у Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў, том II (Derenek — Gżack) з 1881 року, c. 149 (польск.)
- Драгічын на Radzima.org