Драгіша Цветкавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Драгіша Цветкавіч
Драгиша Цветковић
18-ы прэм'ер-міністр Каралеўства Югаславія
5 лютага 1939 — 27 сакавіка 1941
Манарх Пётр II
Папярэднік Мілан Стаядзінавіч
Пераемнік Душан Сімавіч

Нараджэнне 15 студзеня 1893(1893-01-15)
Сцяг Сербіі (1882-1918) Ніш, Каралеўства Сербія
Смерць 18 лютага 1969(1969-02-18) (76 гадоў)
Сцяг Францыі Парыж, Французская Рэспубліка
Партыя
Дзейнасць журналіст, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Драгіша Цветкавіч (сербск.: Драгиша Цветковић; 15 студзеня 1893, Ніш, Каралеўства Сербія — 18 лютага 1969, Парыж) — юрыст, дзяржаўны дзеяч Каралеўства Югаславія.

Тройчы абіраўся мэрам Ніша. У 1928 годзе займаў пасаду міністра веравызнанняў Каралеўства Югаславія. З 1929 па 1934 знаходзіўся ў апазіцыі да дыктатарскага рэжыму караля Аляксандра I Карагеоргіевіча. У 1935 годзе абраны ў Народная скупшчына, заняў пасаду міністра сацыяльнай палітыкі і аховы здароўя ва ўрадзе Мілана.

З 5 лютага 1939 па 27 сакавіка 1941 гг. — прэм'ер-міністр Каралеўства Югаславія.

26 жніўня 1939 года ўрад Драгіша Цветкавіча заключыў пагадненне з кіраўніцтвам Харвацкай сялянскай партыі Уладкі Мачака аб прадастаўленні Харватыі аўтаноміі (так званае «пагадненне Цветкавіча — Мачака»). Паводле гэтага пагаднення была створана аўтаномная «Харвацкая банавіна» (яе тэрыторыя ўключала сучасную Харватыю і частку Босніі і Герцагавіны), а У. Мачак атрымаў пасаду першага віцэ-прэм’ера ў кабінеце Цветкавіча.

Кабінет Цветкавіча праводзіў палітыку прыгнечання рэвалюцыйнага і камуністычнага руху.

25 сакавіка 1941 года падчас сустрэчы з І. Рыбентропам (Германія), Г. Чыяна (Італія) і Х. Осімай (Японія) Драгіша Цветкавіч, прадстаўляючы сваю краіну, падпісаў Венскі пратакол аб далучэнні Каралеўства Югаславія да Берлінскага пакта 1940 года. Пры гэтым югаславы паставілі (а Гітлер прыняў) тры ўмовы: адсутнасць войскаў Восі і ваеннага транзіту праз тэрыторыю Югаславіі; гарантыя тэрытарыяльнай цэласнасці; неўдзел Югаславіі ў ваенных акцыях краін Восі.

27 сакавіка 1941 года ўрад Драгіша Цветкавіча быў зрынуты ў выніку дзяржаўнага перавароту, здзейсненага афіцэрамі югаслаўскай арміі на чале з генералам Душанам Сімавічам. Сімавіч узначаліў новы ўрад.

У 1943 годзе Драгіша Цветкавіч эміграваў за мяжу. Памёр у Парыжы.