Дранікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дранік, які абрысамі нагадвае Беларусь.
Potato pancakes.jpg

Дра́нікі — беларуская назва інтэрнацыянальнай стравы, невялікіх аладак з дзёртай бульбы і мукі, з начынкай (з душамі) або без яе.

Цеста для дранікаў, прынамсі ў Беларусі, складаецца з дзёртай сырой бульбы, мукі і яек, таксама могуць дадавацца цыбуля, морква, смятана, сыракваша. У якасці начынкі можа ўжывацца мяса, грыбы, вараныя яйкі. Дранікі смажацца на алеі ці тлушчы, пасля чаго альбо адразу спажываюцца, альбо запякаюцца ў гаршчку з салам, смятанай, цыбуляй, грыбамі.

Дранікі лічацца адной з самых вядомых беларускіх нацыянальных страваў, але ў беларускай традыцыйнай кухні яны з'явіліся толькі ў 2-ой пал. XIX стагоддзя з нямецкай кухні пры пасярэдніцтве яўрэйскай, дзе яны вядомыя як латкес. Першы вядомы ў Беларусі рэцэпт дранікаў пад назвай blinki kartoflane падаецца ў кнізе Яна Шытлера «Кухар добра навучаны» (1830). Страва добра вядомая ў нямецкай, чэшскай, украінскай, літоўскай і інш. кухнях.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]