Дром (дэпартамент)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дром, дэпартамент)
Дром
Drôme
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Дром на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 26
Рэгіён: Авернь — Рона-Альпы
Акруг: 3
Кантонаў: 36
Камун: 369
Статыстыка
Насельніцтва 53-е месца
 -2007 473,4 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 73 чал/км²
Плошча: 6530 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дром (фр.: Drôme) — дэпартамент на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь — Рона-Альпы. Парадкавы нумар — 26. Адміністрацыйны цэнтр — Валанс. Насельніцтва — 437,8 тыс. чалавек (53-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча тэрыторыі 6530 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Рона і Дром.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 36 кантонаў і 369 камун.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дром — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утворанных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Дафінэ. Назва паходзіць ад ракі Дром.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]