Другая Устаўная грамата

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах

Другая Устаўная грамата да народаў Беларусі прынята выканаўчым камітэтам І Усебеларускага з'езда ў Мінску 9 сакавіка 1918.

У межах рассялення і лічэбнай перавагі беларускага народу абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Часова заканадаўчую ўладу ў Беларускай Народнай Рэспубліцы брала на сябе Рада Усебеларускага З'езда, дапоўненая прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў Беларусі. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі пазней павінен быў зацвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага і роўнага выбарчага права.

Абвешчаны правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларускай Народнай Рэспублікі: вольнасць слова‚ друку‚ сходаў‚ забастовак‚ хаўрусаў; вольнасць сумлення‚ незачэпнасць асобы і памешкання; права народаў на нацыянальна-персанальную аўтаномію; роўнасць усіх моваў народаў Беларусі. Скасавана прыватная ўласнасць на зямлю, абвешчана аб перадачы зямлі бяз выкупу тым‚ хто на ёй працуе; лясы‚ азёры і нетры зямлі абвешчаны ўласнасцю БНР. Усталявана найбольшая працягласць рабочага дня ў 8 гадзін.

Ва ўмовах ваеннай акупацыі тэрыторыі Беларусі ажыццявіць выказаныя ў Другой Устаўнай грамаце намеры не ўдалося.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах