Другая прамова Русіна аб нараджэнні Хрыста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Другая прамова Русіна аб нараджэнні Хрыста
Мова арыгінала беларуская і старабеларуская мова

«Другая прамова Русіна аб нараджэнні Хрыста» («Ulio Concio ruthena pro Nativate Oni (Domini)») — ананімны сатырычны твор беларускай літаратуры 1-й паловы XVIII ст. Уваходзіць у рукапісны зборнік твораў на беларускай, лацінскай і польскай мовах (напісаны 17111741 гг., часткова апублікаваны ў 1965 г.). Напісана на беларускай мове лацінкай, цытаты з рэлігійнай літаратуры на лацінскай мове, трапляецца польская і руская лексіка. Пабудавана па канонах царкоўнага казання, у аснове якога традыцыйны рэлігійны сюжэт (пастыры — авечкі — ваўкі), напоўнены актуальным зместам. У творы выявіліся асветніцкія ідэі і парадкальнасць, барочная квяцістасць стылю. Належыць, відаць, таму ж аўтару, што і «Прамова Русіна».