Другая французская імперыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Другая французская імперыя
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Partant pour la Syrie[d]
2 снежня 1852[1] — 4 верасня 1870[1]

Сталіца
Афіцыйная мова французская
Грашовая адзінка Французскі франк
Форма кіравання канстытуцыйная манархія і дуалістычная манархія[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Другая імперыя (фр.: Second Empire; афіцыйна — Французская імперыя, Empire français) — перыяд банапартысцкай  (англ.) дыктатуры ў гісторыі Францыі з 1852 да 1870 года.

2 снежня 1852 года ў выніку плебісцыту ўсталявалася дуалістычная манархія на чале з пляменнікам Напалеона I Луі Напалеонам Банапартам, які прыняў імя імператара Напалеона III. Раней Луі Напалеон быў прэзідэнтам Другой рэспублікі (1848—1852).

Другую імперыю зрынула Вераснёўская рэвалюцыя. Калі Напалеон III падчас франка-прускай вайны трапіў у нямецкі палон пад Седанам (2 верасня 1870 года), на вуліцы Парыжа выйшлі рабочыя з патрабаваннем звяржэння Напалеона III. У начным пасяджэнні заканадаўчага корпуса 3-4 верасня Жуль Фаўр прапанаваў абвясціць звяржэнне імператара і абраць часовы ўрад.

Раніцай 4 верасня народ уварваўся ў палату, і Гамбета ад імя народнага прадстаўніцтва абвясціў, «што Луі Напалеон Банапарт і яго дынастыя перасталі валадарыць у Францыі». У гарадской мэрыі тым жа натоўпам абвясцілі рэспубліку і прызначылі часовы «ўрад народнай абароны», у які ўвайшлі ўсе дэпутаты Парыжа (Араго, Крэмё, Феры, Фаўр, Гамбета, Гарнье-Пажэс, Пельтан, Пікар, Сымон, пазней Рашфор і некаторыя іншыя).

Зноскі

  1. а б RAMEAU — 1987. Праверана 17 студзеня 2020.