Другая япона-кітайская вайна, 1937—1945
З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Другая япона-кітайская вайна 1937-1945)
| Япона-кітайская вайна (1937—1945) | |||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Другая сусветная вайна | |||||||||||
Японскія войскі ў наваколлях Нанкіна. Студзень 1938 |
|||||||||||
|
|||||||||||
| Cупраціўнікі | |||||||||||
| Камандуючыя | |||||||||||
| Сілы бакоў | |||||||||||
| 5 600 000[крыніца не азначана 1450 дзён] | 4 100 000 (уключаючы 900 000 калабарацыяністаў)[1] | ||||||||||
| Ваенныя страты | |||||||||||
| 3 211 420 ваенных забітымі[2], 7 750 000 усяго[2] 17 530 000 мірных жыхароў забітымі |
380 000 ваенных[3] | ||||||||||
Шаблон:Япона-кітайская вайна, 1937—1945
ЯПОНА-КІТАЙСКАЯ ВАЙНА (1937—1945, іначай[4] 1931―1945), вайна між Кітаем і Японіяй, якая працягвалася з 7 ліпеня 1937 (але часам лічыцца, што гэтая вайна пачалася з японскім уварваннем у Маньчжурыю 18 верасня 1931) да жніўня 1945 (скончылася разам з капітуляцыяй Японіі ў 2-й сусв. вайне).
Змест |
Назвы [правіць]
У розных гістарыяграфіях існуюць шматлікія альтэрнатыўныя назвы гэтай вайны:
- Японская гістарыяграфія і літаратура:
-
- Ціхаакіянская вайна: назва, найчасцей ужываная ў часы саюзніцкай акупацыі пасля 2 сусв. вайны, і якая падкрэслівае адрозненне перыядаў з 1937 да 7.12.1941 і пасля 7.12.1941.
- Вялікая ўсходнеазіяцкая вайна: назва, якой аддаюць перавагу аўтары правых рэвізіянісцкіх поглядаў.
- Кітайскі інцыдэнт: назва ў канцы 1930—пач. 1940-х гг.
- Вайна Японіі і Кітая: сучасны адпаведнік назвы "Кітайскі інцыдэнт".
- Пятнаццацігадовая вайна: назва, якой аддаюць перавагу аўтары левых поглядаў; назва прыймае храналогію вайны з пачаткам у 1931.
- Кітайская гістарыяграфія і літаратура:
-
- Вайна супраціўлення[5].
- Антыяпонская вайна[5].
- Кітайска-японская вайна (1937–1945): паў-стандартная назва ў гістарыяграфіі Рэспублікі Кітай (Тайвань).
- Савецкая гістарыяграфія і літаратура:
-
- Народна-вызваленчая вайна кітайскага народу 1931―1945.
Зноскі
- ↑ Jowett, Phillip, Rays of the Rising Sun, pg.72.
- ↑ 2,0 2,1 Асераднёная адзнака па шматлікіх крыніцах: http://users.erols.com/mwhite28/warstat1.htm
- ↑ Большая колькасць на аснове Clodfelter, Michael — Warfare and Armed Conflict: A Statistical Reference to Casualty and Other Figures, 1618—1991, ніжняе — па: http://users.erols.com/mwhite28/warstat1.htm
- ↑ Гл. Назвы ў гістарыяграфіі.
- ↑ 5,0 5,1 Храналогіі 1937–1945 або 1931–1945.
Літаратура [правіць]
- Theodore F. Cook, Jr. The China War: A Bibliographical Exploration of Major Works in English on the “China–Japan Conflict” and “Sino–Japanese Relations” in the Second World War Era. ― PDF у Сеціве.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Другая япона-кітайская вайна, 1937—1945
