Другі Нікейскі сабор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Другі Нікейскі сабор
Дата

787

Прызнаецца

Каталіцтва, Праваслаўе

Папярэдні Сабор

(Каталіцтва) Трэці Канстанцінопальскі сабор
(Праваслаўе) Трульскі сабор

Наступны Сабор

Чацвёрты Канстанцінопальскі сабор

Скліканы

Канстанцінам VI і Ірынай

Пад старшынствам

Тарасія і легатаў Адрыяна I

Колькасць прысутных

350

Абмеркаваныя тэмы

Іканаборства

Дакументы і заявы

пацверджанне шанавання абразоў

Храналагічны спіс Сусветных сабораў

Другі Нікейскі Сабор (таксама вядомы, як Сёмы Сусветны Сабор) быў скліканы ў 787 годзе, у горадзе Нікеі, пры імператрыцы Ірыне (удаве імператара Льва Хазара), і складаўся з 367 епіскапаў, якія прадстаўлялі галоўным чынам усходнюю частку царквы, і легатаў Папы Рымскага.

Сёмы Сусветны Сабор
(абраз XVII стагоддзя, Новадзявочы манастыр)

Сабор быў скліканы супраць іканаборства, якое ўзнікла за 60 гадоў да Сабору, пры візантыйскім імператары Льве Ісаўры, які, жадаючы ліквідаваць перашкоды да мірнага суседства з мусульманамі,[1] лічыў неабходным скасаваць шанаванне абразоў. Гэта плыня працягвала існаваць і пры сыне яго Канстанціне Капраніме і ўнуку Льве Хазары.

У Праваслаўнай царкве памяць святых бацькоў Сёмага Сусветнага сабору здзяйсняецца ў нядзелю, якое прыпадае на канец 1-й дэкады ці пачатак 2-й дэкады кастрычніка (па юліянскаму календару).

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Сабор не змог спыніць рух іканаборцаў. Гэта было зроблена толькі на Канстанцінопальскім саборы 843 года пры імператрыцы Феадоры. У адзначэнне канчатковай перамогі над іканаборцамі і ўсімі ератыкамі было ўсталявана свята Урачыстасці Праваслаўя, якое і дагэтуль святкуецца ў Праваслаўнай Царкве ў першую нядзелю Вялікага Паста.

Зноскі

  1. Карташев А. В. Вселенские соборы Клин, 2004. С. 577

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Concilium Universale Nicaenum Secundum. Concilium actiones I—III, ed. Erich Lambertz (Acta Conciliorum Oecumenicorum 2,3,1), Berlin, New York 2008. ISBN 978-3-11-0190002-1 Edition with introduction in the sources.(англ.) 
  • Gibbon, Edward. The Decline and Fall of the Roman Empire. New York:Random House Inc., 1995. ISBN 0-679-60148-1 (англ.) 
  • Ostrogorsky, George. History of the Byzantine State. New Brunswick:Rutgers University Press, 1969. ISBN 0-8135-0599-2(англ.)