Другі закон тэрмадынамікі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Другі́ зако́н тэрмадына́мікі , сін. другі пачатак тэрмадынамікі вызначае напрамак, у якім адбываюцца тэрмадынамічныя працэсы. Ён сцвярджае, што тэрмадынамічная сістэма не можа сама па сабе пераходзіць з менш упарадкаванага стану ў стан, які мае большую ўпарадкаванасць.
Найбольш агульная фармулёўка закона належыць Рудольфу Клаузіусу і гучыць наступным чынам:
У ізаляванай сістэме могуць адбывацца толькі такія працэсы, вынікам якіх будзе павялічэнне (або, прынамсі, не змяншэнне) агульнай энтрапіі сістэмы.
Паколькі Д.з.т. цесна звязаны з паняткам энтрапіі, то ён таксама вядомы як закон павялічэння энтрапіі.