Дружына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паход князя Алега на Царград, мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу

ДРУЖЫНА — ваенная арганізацыя ў славянскіх, у т.л. старажытнарускім грамадстве. У раннефеадальны перыяд выконвала функцыю княжацкага ці баярскага рэгулярнага войска. Колькасць служачых у княжацкай дружыне рэдка перавышала некалькі сотняў. Дружына падзялялася на старэйшую і малодшую. Старэйшую складалі княжацкія «мужы» (баяры), малодшую — дзеці баярскія — «дзецкія», «отракі», «грыдні». Дружыннікі былі прафесійнымі ваярамі, звязанымі з князем прысягай ці асабістай дамовай, аб'ядноўваліся ў таварыствы ці брацтвы, фармальна лічыліся роўнымі, удзельнічалі ў кіраванні дзяржавай, выконвалі даручэнні князя, за што атрымлівалі частку даніны і ваеннай здабычы, пазней — зямельную маёмасць.

Дружыннікаў чэшскіх князёў — homines («людзей») пад 845 годам згадваюць Фульдскія аналы[1]. У Маравіі «Жыціе Мяфодзія» у падзеях 2-ой пал. 9 ст. згадвае «друга» (параўн. дружына) — райцу князя Святаполка[2], а тагачасныя лацінамоўныя крыніцы называюць мараўскіх дружыннікаў optimates («лепшыя»), fideles («адданыя»), nobiles viri fideles («шляхетныя адданыя мужы»), proceres («першыя»), populus («людзі»)[3]. Пра «мужоў» чэшскіх князёў Вячаслава і Баляслава ў 920-я кажа старажытнейшая рэдакцыя «Жыція Св. Вячаслава» (2-я пал. 10 ст.) пры гэтым «мужы» Вячаслава называюцца «другамі»[4]. У гэтыя часы служылая знаць (баяры) — княжацкія «мужы», «другі» у Чэхіі і Маравіі існавалі побач з племянной знаццю (старэйшынамі) — «жупанамі»[5].

Пра дружыну ў Польшчы ў 960-я згадвае ў сваіх «Запісках» Ібрагім ібн Якуб, паводле яго, падаткі, якія збіраў Мешка I ішлі на ўтрыманне 3 тыс. «ваяроў у панцырах»[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Зноскі

  1. Magnae Moraviae fontes historici. T. I. Brno, 1966. P. 89.
  2. Успенский сборник XII—XIII вв. М., 1971. С. 196.
  3. Magnae Moraviae fontes Historici. T. I. P. 98, 126; T. III. Brno, 1969. P. 200—201, 218; Schwarzmajer H. Ein Brief des Markgrafen Aribo an Konig Arnulf uber der Verhaltnisse in Mahren // Fruhmittelalterliche Studien. Bd. 6. B., 1972. S. 57, 62.
  4. Сказания о начале Чешского государства в древнерусской письменности. М., 1970. С. 37—38.
  5. Закон Судный людем краткой редакции. М., 1961. С. 105, 108.
  6. Pomniki dziejowe Polski. Seria II. Krakow, 1946. T. I. S. 50.