Дрым-поп
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Дрым-поп | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Стылістычныя карані | Пост-панк, Готык-рок, Эмбіент, Спейс-рок, Інды-рок |
| Час і месца з'яўлення | пач-1980-ых, Злучанае Каралеўства |
| Музычныя інструменты | Гітара - Барабан - Вакал - Сінтэзатар - PC |
| Папулярнасць | малая |
| Разнавіднасці | |
| Вытворныя разнавіднасці | Шугейзінг, Эмбіент-поп |
Дрым-поп (англ.: Dream Pop) — стыль альтэрнатыўнага року, утварыўся ў пачатку 1980-х. Для дрым-попа характэрныя акустычныя, сімфанічныя, харавыя тэмбры, выкарыстанне музыкі сярэднявечча і эпохі Адраджэння, фолку; мелодыкі і рытмікі поп-музыкі. Заснавальнікамі гэтага стылю лічыцца шатландскі гурт Cocteau Twins. У канцы 1980-х на аснове дрым-попа з’явіліся такія музычныя кірункі, як шугейзінг і спейс-рок.
Не атрымаўшы шырокай папулярнасці, дрым-поп, тым не менш, аказаў вялікі ўплыў на такія гурты, як Dead Can Dance, Deftones, Radiohead, The Smashing Pumpkins.
[правіць] Найболей вядомыя дрым-поп гурты
- The Cardigans
- Cocteau Twins
- Dead Can Dance
- Dubstar
- My Bloody Valentine
- Radiohead
- Sigur Ros
- The Verve
| Альтэрнатыўны рок |
| C86 · Альтэрнатыўны метал · Брытпоп · Готабілі · Готык-рок · Грандж · Дрым-поп · Інды-поп · Інды-рок · Каледж-рок · Лау-фай Мат-рок · Мэдчэсцер · Нойз-рок · Постгранж · Пост-рок · Спэйс-рок · Сэдкор · Тві-поп · Трып-рок · Шугейзін |