Дрысенскі павет

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дрысенскі павет
Герб губерні
Герб губерні
Губерня Віцебская губерня
Цэнтр Дрыса
Плошча 2568,9 вёрст (1897)
Насельніцтва 97 083 жыхароў (1897) - без уліку г. Дрыса
Vitebskaya Gub Drissenskiy uezd.png

Дрысенскі павет. Існаваў на Беларусі ў XVIIIXX стст. Утвораны 24 жніўня (4 верасня) 1776 г. у складзе Полацкай губерні Расійскай імперыі пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. 12 (23) снежня 1796 г. скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў склад Беларускай губерні. 27 лютага (11 сакавіка) 1802 г. павет адноўлены ў складзе Віцебскай губерні. Цэнтр – Дрыса. Плошча павета 2568,9 кв. верст, 97083 жыхары (1897). У павеце было 17 валасцей:

  • Асвейская
  • Дзернавіцкая
  • Замашанская
  • Зябкаўская
  • Ігналінская
  • Каменская
  • Каханавіцкая
  • Клясціцкая
  • Прыдруйская
  • Пустынская
  • Сар’янская
  • Стрыжанская
  • Сушкоўская
  • Баболкаўская
  • Філіпаўская
  • Юстыянаўская
  • Юхнавіцкая

7 мястэчак:

  • Асвея
  • Валынцы
  • Дзісенка (Мікалаеўская Слабодка)
  • Каханавічы
  • Прыдруйск
  • Росіца
  • Юхавічы

811 паселішчаў сельскага тыпу, 24 царквы, 11 касцёлаў, некалькі сінагог і яўрэйскіх школ, у 1886 г. — 9, у 1897 г. — 59 школ усіх тыпаў.

У студзені 1919 г. Клясціцкая воласць перададзена ў Полацкі павет. Паводле мірнага дагавора Расіі з Латвіяй ад 11 жніўня 1920 г. Прыдруйская і Пустынская воласці ўвайшлі ў склад Латвіі. 15 лютага 1923 г. павет скасаваны, яго тэрыторыя ўключана ў Полацкі павет.

[правіць] Літаратура

  • Камінкі, М. Дрысенскі павет / Мікалай Дрысенскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 303. — ISBN 985-11-0041-2.

]]

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах