Дрыяда (расліна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дрыяда, расліна)
Дрыяда

Дрыяда васьміпялёсткавая (Dryas octopetala)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dryas L., Sp. Pl. 1: 501 (1753)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24613
NCBI  48230
GRIN  g:4000
IPNI  33769-1

Дрыя́да, курапатчына трава (Dryas) — род кветкавых раслін сямейства Ружавыя.

Вечназялёныя кусцікі са сцелістым сцяблом. Лісце простае, скурыстае, зверху зялёнае, бліскучае, знізу бела-лямцавае. Кветкі адзіночныя, буйныя, белыя, рэдка жоўтыя, на прамастойных кветаносах. Плод — шматарэшак. На каранях развіваедца эктатрофная мікарыза.

Адрозніваецца больш за 10 відаў. Пашыраны ў арктычных і субарктычных раёнах, таксама ў высакагор’ях на поўначы ўмеранага пояса. Расце дрыяда ў тундры, на гальцы і альпійскіх лугах. Найбольш вядомыя віды дрыяда васьміпялёсткавая і дрыяда кропкавая.

Dryas octopetala Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Кармавыя (для аленяў), харчовыя (сурагат гарбаты), лекавыя (вяжучае) і дэкаратыўныя (выкарыстоўваюцца для стварэння альпінарыяў) расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Dryas у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)