Дрэвагрызы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дрэвагрызы
Lyctus suturalis.jpg
Lyctus suturalis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lyctidae Latreille, 1802

Трыбы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   114483
NCBI   295665
EOL   3267335

Дрэвагрызы[1] (Lyctidae) — сямейства дробных жукоў падатрад рознаедныя (Polyphaga).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У гэтых жукоў цела даўгаватае, зверху сплошчаннае, лапкі 5-членікавыя з рэдукаваным першым членікам; вусікі з 2-членікавай булавой; лічынкі бязногія, белай афарбоўкі. Паводле будовы дарослыя жукі і лічынкі блізкія ілжэкараедам. Развіваюцца дрэвагрызы ў сухой драўніне, якой сілкуюцца і жукі і лічынкі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэвагрызы распаўсюджаны практычна па ўсёй зямлі за выключэннем палярных абласцей. Вядома больш за 100 відаў. На Беларусі часцей трапляецца дрэвагрыз лінейны (або баразнаваты) (Lyctus linearis).

Зноскі

  1. Напісанне Дрэвагрызы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.232