Дуайт Ховард

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дуайт Ховард

Дуайт Дэвід Ховард (анг. Dwight David Howard; 8 снежня 1985 г., Атланта, штат Джорджыя) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст, які выступае за каманду Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Арланда Мэджык». Ховард звычайна гуляе на пазіцыі цэнтравога, у пачатку кар'еры гуляў на пазіцыі цяжкага форварда. Пяць разоў удзельнічаў у Матчы усіх зорак НБА, чатыры разы абіраўся ў сімвалічную зборную усіх зорак НБА і тройчы - у зборную усіх зорак абароны, у 2009, 2010 і 2011 гадах быў прызнаны лепшым абарончым гульцом НБА.