Дублон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернскі дублон (Respublica Bernensis)

Дублон (ісп.: doblón — двайны) — іспанская залатая манета вартасцю ў 4 эскуда (2 пістоля, адкуль і паходзіць назва). Чаканка манеты пачалася ў 1566 годзе і працягвалася да 1849 года. Часам дублонамі завуць таксама манеты, роўныя 2 эскуда (пістоль) і 8 эскуда (квадрупль).

Дублон быў вельмі папулярны як у Еўропе, так і ў іспанскіх уладаннях Новага Свету. На ўзор дублона, які насіў у Францыі назву пістоль, быў створаны залаты французскі луідор і некаторыя іншыя тыпы залатых манет краін Еўропы.

Папулярнасць дублона ў якасці рэзервовай валюты для ўсяго Новага Свету прывяла да таго, што значная колькасць манет была схавана, што добра адлюстравана ў мастацкай літаратуры на пірацкую тэму, дзе дублоны — неад’емны складнік пірацкіх скарбаў.