Дубраўскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дубраўскае вадасховішча
Каардынаты: 54°04′59,38″ пн. ш. 27°47′21,74″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Мінская вобласць
Даўжыня 5,5 км
Шырыня 1,25 км
Плошча 3,45 км²
Аб'ём 0,0224 км³
Найбольшая глыбіня 14 м
Упадаюць Дубраўка, Усяжа
Выцякаюць Усяжа
Год напаўнення [[1984 (1986[1])]]
Дубраўскае вадасховішча (Беларусь)
Дубраўскае вадасховішча
Дубраўскае вадасховішча
Дубраўскае вадасховішча (Мінская вобласць)
Дубраўскае вадасховішча
Дубраўскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ду́браўскае[2] — вадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі на мяжы з Мінскім раёнам за 26 км на паўночны ўсход ад Мінска. З’яўляецца рэзервовым вадаёмам Вілейска-Мінскай воднай сістэмы[1].

Дубраўскае вадасховішча

Вадасховішча створана ў 1984 (1986[1])годзе на рацэ Усяжа ў месцы ўпадзення ў яе ракі Дуброўка побач са спартыўным комплексам «Раўбічы». Пачынаецца ад дамбы каля вёскі Раўбічы, якая аддзяляе Дубраўскае вадасховішча ад Раўбіцкага. Плошча паверхні 3,45 км², даўжыня 5,5 км, найбольшая шырыня 1,25 км. Глыбіня вадасховішча дасягае 14 м. Ваганні ўзроўню вады дасягаюць 8 метраў. Аб’ём вады 22,4 млн м³.

У вадасховішчы водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, сом, карп і іншыя рыбы.

У 2002 годзе на вадасховішчы паміж вёскамі Кудрышчына і Прылепы ўведзена ў эксплуатацыю малая гідраэлектрастанцыя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 246. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Центральная Беларусь. Карта. Указатель населённых пунктов. Таблица расстояний / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2008. — 10 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]