Дуброўніцкая рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дуброўніцкая рэспубліка
Respublica Ragusina

Flag of Palaeologus Emperor.svg
 
Flag of Most Serene Republic of Venice.svg
1358 – 1808


Flag of France.svg
Republic of Dubrovnik Flag.png Dubrovnik grb.svg
Сцяг Герб
Дэвіз
«Libertas»
(«Свабода»)
Сталіца Дуброўнік
Мова Лацінская (афіцыйная), харвацкая, далмацінская
Рэлігія Каталіцтва
Плошча 1.500 км² (1808)
Насельніцтва 30 тыс. чал. (1808)
Форма кіравання Рэспубліка
Сёння Сцяг Харватыі Харватыя

Дуброўніцкая рэспубліка (харв.: Dubrovacka republika, лац.: Respublica Ragusina, італ.: Repubblica di Ragusa) — горад-дзяржава на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора, існавала з XIV ст. да 1808 г. Сталіцай рэспублікі быў горад-порт Дуброўнік, акрамя якога тэрыторыя дзяржавы ўключала далмацінскае узбярэжжа ад Неума да Бокі Каторскай, паўвостраў Пельешац і астравы Ластава, Млет і шэраг іншых невялікіх астраўкоў вакол сталіцы.

Паўстаўшы як цэнтр марскога і сухапутнага гандлю з Балканамі, Дуброўніцкая рэспубліка дасягнула піка сваёй магутнасці ў XVXVI ст, калі яна стала адным з галоўных пасярэднікаў у эканамічных адносінах Асманскай імперыі і еўрапейскіх дзяржаў. Нягледзячы на тое, што пераважную большасць насельніцтва было славянамі, грамадска-палітычны лад і кіравальная эліта рэспублікі знаходзіліся пад моцным італьянскім уплывам, а афіцыйнай назвай дзяржавы была на лацінскай мове Рэспубліка Рагуза. У розныя перыяды сваёй гісторыі Дуброўнік прызнаваў намінальны сюзерэнітэт Венгрыі, Асманскай імперыі і Аўстрыі, аднак фактычна заставаўся незалежным. Структура кіравання рэспублікі забяспечвала немагчымасць канцэнтрацыі ўлады ў адных руках, дзякуючы чаму часам Дуброўнік завуць першай у Еўропе дэмакратычнай дзяржавай. У 1806 г. тэрыторыя Дуброўніка была акупаваная войскамі Напалеона, у 1808 г. рэспубліка была скасаваная і далучаная да Францыі. У цяперашні час гэтыя землі складаюць самую паўднёвую частку Харватыі


Літ.:

История Югославии, т. 1-2. М., 1963   Фрейдзон В. И. История Хорватии. М., 2001   Фрейденберг М. М. Дубровник и Османская империя. М., 1989

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]