З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дуб звычайны, летні, чарэшчаты (Quercus robur), лістападнае дрэва роду дуб сямейства букавых.
Дрэва вышынёй да 30-40 м, ствол у дыяметры больш за 1 м, часта разгалінаваны на некалькі тоўстых галін[3]. Лісце лопасцевае. Кветкі тычынкавыя ў каташках, песцікавыя — адзіночныя. Плод — жалуд. Кара старых дрэў цёмна-шэрая, тоўстая, з падоўжнымі расколінамі, маладых дрэў і тонкіх галін гладкая бліскучая, гадавыя пабегі чырвона-бурыя. Цвіце ў красавіку-маі, распускаецца пазней за іншыя дрэвы, плады выспяваюць у верасні-кастрычніку.[3]
Светалюбнае дрэва, расце павольна. Жыве 400—500 і больш гадоў.
На Беларусі дуб звычайны пашыраны па ўсёй тэрыторыі, на поўдні ўтварае дубовыя лясы; найбольш пашыраны на Палессі, дзе захаваліся ўнікальныя поймавыя дубровы.[3] На Беларусі ёсць дубы ва ўзросце 500—550 гадоў, у дыяметры 1,5-1,9 м. Больш за 40 дубоў-волатаў і іх груп абвешчана помнікамі прыроды.
Драўніна дуба адрозніваецца высокай якасцю, трываласцю. Кара з'яўляецца дубільным і лекавым сродкам. З жалудоў можна прыгатаваць сурагат кавы.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)