Дуга Струвэ
Дуга Струвэ — сетка з 265 пунктаў, якія ўяўлялі сабой закладзеныя ў зямлю каменныя кубы памерам 2 на 2 м, працягласцю больш 2820 км. Стваралася з мэтай вызначэння параметраў Зямлі, яе формы і памеру.
Геадэзічная дуга Струвэ была вымераная за 40 гадоў, з 1816 да 1855 гг., на працягу 2820 км ад Фугленеса недалёка ад мыса Норд-Кап у Нарвегіі (шырыня 70° 40′11″пн. ш.) да Ізмаілу паблізу Чорнага мора (шырыня 45° 20′03″пн. ш.), што ўтварыла дугу мерыдыяна з амплітудай 25° 20′08″.
У цяперашні час пункты дугі можна знайсці на тэрыторыі Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Малдавіі і Украіны. Гэтыя краіны 28 студзеня 2004 г. звярнуліся ў Камітэт ЮНЕСКА для Сусветнай спадчыны з прапановай аб наданні 34 пунктам Дугі Струвэ, якія захаваліся да нашых дзён, статусу Помніка Сусветнай спадчыны.
Змест |
[правіць] Дуга Струвэ ў Нарвегіі
- «Фугленес» у Хаммерфесце
- «Райпас» у Алце
- «Luvdiidcohkka» у Каутакейна
- «Baelljasvarri» у Каутакейна
[правіць] Дуга Струвэ ў Швецыі
[правіць] Дуга Струвэ ў Фінляндыі
[правіць] Дуга Струвэ ў Расіі
- «Пункт Мякіпялюс» — в.Гогланд
- «Кропка Z» — в. Гогланд
[правіць] Дуга Струвэ ў Эстоніі
[правіць] Дуга Струвэ ў Латвіі
[правіць] Дуга Струвэ ў Літве
[правіць] Дуга Струвэ ў Беларусі
[правіць] Гродзенская вобласць
- Дзергелі, Зэльвенскі раён
- Тарасаўцы, Дзятлаўскі раён
- Лапаты, Шчучынскі раён ()
- Пуцэвічы, Навагрудскі раён
- Амальенгоф, Навагрудскі раён
- Дакудава, Лідскі раён
- Іўе, Іўеўскі раён
- Даўкны, Воранаўскі раён
- Віднопаль, Іўеўскі раён
- Лойцы, Ашмянскі раён
- Цюпішкі, Ашмянскі раён ()
- Дэйбісі, Ашмянскі раён
- Канрады, Астравецкі раён
[правіць] Брэсцкая вобласць
- Белін астра, Драгічынскі раён
- Лескавічы, Іванаўскі раён ()
- Чэкуцк, Іванаўскі раён ()
- Асаўніца, Іванаўскі раён
- Опаль, Іванаўскі раён
- Бездзеж, Драгічынскі раён
- Гаць, Івацэвіцкі раён
- Марынус, Івацэвіцкі раён
[правіць] Дуга Струвэ ў Малдавіі
Сяло Рудзь на поўначы Малдавіі ўваходзіць у лік аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, бо праз яго праходзіць Дуга Струвэ. Раней у Малдавіі было 27 стаяначных пунктаў, па якіх вырабляліся абмеры для складання міжнародных карт. У цяперашні час у краіне застаўся толькі адзін пункт ў сяле Рудзь. Ён знаходзіцца ў яблыневым садзе, у 300 метрах ад аўтатрасы Сарокі — Атакі.
[правіць] Дуга Струвэ на Украіне
- Кацерынаўка, Хмяльніцкая вобласць ()
- Фельчын, Хмяльніцкая вобласць ()
- Баранаўка, Хмяльніцкая вобласць ()
- Стара-Некрасаўка, Адэская вобласць()
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1187 рус. • англ. • фр. |
- Фатаграфія Пункта Мякіпялюс
- Адзіная захаваная з 27 вымяральных пунктаў Дугі ў Малдавіі
- Struve Geodetic Arc
- Struve-Tenner Meridian Arc
- Як знайсці Дугу Струвэ.
- Фатаграфіі Пункта ў Івацэвічах, Брэсцкая вобл., Рэспубліка Беларусь
Шаблон:Сусветная спадчына ў Літве
- Сусветная спадчына па алфавіце
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Сусветная спадчына ў Беларусі
- Сусветная спадчына ў Расіі
- Сусветная спадчына ва Украіне
- Сусветная спадчына ў Латвіі
- Сусветная спадчына ў Нарвегіі
- Геадэзія
- Сусветная спадчына ў Эстоніі
- Сусветная спадчына ў Фінляндыі
- Сусветная спадчына ў Літве
- Сусветная спадчына ў Малдавіі
- Сусветная спадчына ў Швецыі