Дугласія шэрая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дугласія шэрая
Pseudotsuga glauca treeUSDA.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pseudotsuga menziesii var. glauca

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   183424
NCBI   3357
IPNI   ???
TPL   kew-2556763

Дугласія шэрая таксама мае назву Псеўдатсуга шызая (лац.: Pseudotsuga menziesii var. glauca) — падвід псеўдатсугі Мензіса, вечназялёнае хваёвае дрэва.

Прыроднае распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма дрэва — заходнія вобласці Паўночнай Амерыкі. Ўтварае лясы ў Скалістых гарах, горных раёнах заходняй частцы Паўночнай Амерыкі і Цэнтральнай Брытанскай Калумбіі, ў правінцыі Альберта на поўначы. Расце пераважна на вышынях 600-3000 м над узроўнем мора.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дугласія шэрая — магутнае, прыгожае вечназялёнае дрэва, якое дасягае вышыні 55 м пры таўшчыні ствала да 2 м. Вонкава нагадвае буйную піхту ці елку. Крона канічная. Галіны на маладых дрэвах прыўзнятыя, на старых — гарызантальныя.

Кара буравата-шэрая, са смалянымі ўздуццямі. Ігліца шыза-зялёная, плоская, тупая, размешчаная пад вострым вуглом да пабегаў. Шышкі спеюць за адну вегетацыю, вісячыя, па вылеце насення шышкі ня рассыпаюцца, а застаюцца на дрэве на працягу ўсёй зімы. Насенне 5-6 мм даўжынёй і 3-4 мм шырынёй, з крылом 12-15 мм.

Развівае глыбокую каранёвую сістэму. Непатрабавальная да ўрадлівасці глебы, але не выносіць цяжкіх, ўшчыльненых глеб. Святлалюбнае дрэва, здавальняюча пераносіць гарадскія ўмовы, адносна хутка расце і лёгка пераносіць перасадку нават ў дарослым стане. Дарослае дрэва засухаўстойлівак. Драўніна па якасці набліжаецца да драўніны лістоўніцы.