Дуглас Адамс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дуглас А́ДАМС (англ.: Douglas Adams; 1952, Кембрыдж—2001), брытанскі пісьменнік, аўтар твораў у жанры фантастыкі. Скончыў коледж Сент Джон у Кембрыджы.
Адзін з любімых персанажаў пісьменніка — «негераічны» герой[1]. Пэўныя канцэпцыі з твораў ўвайшлі ў папулярную субкультуру Сеціва («вавілонская рыбка», якая дазваляе разумець кожную мову[2], «спадарожнік галактычнага аўтастопера», як метафара Сеціва, якое ўтрымлівае інфармацыю пра ўсё, прычым інфармацыя можа быць цалкам несапраўднай і нават небяспечнай; фраза «не панікуй»[3]).
Змест |
[правіць] Творы
[правіць] Серыя «Аўтастопам па Галактыцы»
Серыя была пачаткова створана як цыкл радыёпастановак для ББС, потым ператворана ў серыю раманаў.
- Аўтастопам па Галактыцы[4].
- Рэстаран пры канцы сусвету[5].
- Жыццё, сусвет і ўсё наогул[6].
- Бывайце, дзякуй вам за рыбку[7].
- Пераважна бяскрыўдная[8].
[правіць] Серыя «Дэк Джэнтлі»
- Халістычнае дэтэктыўнае агенцтва Дэка Джэнтлі[9] (1981).
- Доўгі і змрочны перапынак на чай для душы[10].
Апошняя магчымасць бачыць…[11] (разам з Маркам Карвадайнам).
Жытні сэнс[12] (разам з Джонам Лойдам).
Зноскі
- ↑ Гл, напр., «Сеціўнае інтэрв'ю…»
- ↑ Напр., у назве перакладальнага сервісу http://babelfish.altavista.com.
- ↑ «Don't panick!»
- ↑ англ.: «The Hitch Hiker's Guide to the Galaxy».
- ↑ англ.: «The Restaurant at the End of the Universe».
- ↑ англ.: «Life, the Universe, and Everything».
- ↑ англ.: «So Long, and Thanks for All the Fish».
- ↑ англ.: «Mostly Harmless».
- ↑ англ.: «Dirk Gently's Holistic Detective Agency».
- ↑ англ.: «The Long Dark Tea-Time of the Soul».
- ↑ англ.: «Last Chance to See…».
- ↑ Аангл.: «The Meaning of Liff».
[правіць] Спасылкі
- Сеціўнае інтэрв'ю з Дугласам Адамсам на Slashdot.org Пытанні.
