Дукат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дукат (італ.: ducato) — назва залатых манет, якія ўпершыню пачалі чаканіць у Венецыі у 1284 годзе і пазней сталі выпускаць у іншых краінах.

Пачатак чаканкі дуката[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што дукатам прынята зваць высакапробную залатую манету, спачатку дукат — гэта срэбная манета.
Першы дукат (дукал) быў выпушчаны ў Сіцыліі у 1140 годзе. На манеце быў намаляваны Хрыстос, а легенда абвяшчала SIT TIBI CHRISTE DATUS, QUEM TU REGIS ISTE DUCATUS («Гэтае герцагства, якім ты кіруеш, табе, Хрыстос, прысвячаецца»). Ад апошняга слова легенды адбылася назва манеты — дукат.

Срэбны дукат («матапан») 1280 г.

У 1202 годзе ў Венецыі пачалі чаканіць срэбны дукат — гросаматапан») з выявай на аверсе Хрыста на троне, на рэверсе — дож, які прымае з рук Святога Марка сцяг.

Нарэшце, у 1284 годзе ў Венецыі была выпушчаная залатая манета, якая капіравала па вазе фларэнтыйскі фларын, але была арыгінальнага вонкавага выгляду.
На аверсе быў намаляваны Хрыстос у мандорле (ад італ.: mandorla — міндаліна, у хрысціянскім мастацтве — авальны німб, які атачае постаць Хрыста), на рэверсе — укленчаны дож, што прымае з рук святога Марка сцяг. Кругавая легенда паўтарала легенду на срэбным дукаце: SIT TIBI CHRISTE DATUS, QUEM TU REGIS ISTE DUCATUS.
Дукат важыў 3,5 г і чаканіўся амаль з чыстага золата (986-я проба).
Вага і якасць дуката захоўваліся нязменнымі на працягу больш чым 700 гадоў.

Распаўсюджванне дуката[правіць | правіць зыходнік]

У Венецыі дукат чаканіўся аж да падзення Рэспублікі ў 1797 годзе. Дзякуючы стабільнай вазе і якасці манеты, яна атрымала шырокае распаўсюджванне. Дукат выпускалі ледзь не ўсе еўрапейскія дзяржавы.
У Італіі, акрамя Венецыі, дукат чаканілі ў Рыме, Генуі, Мілане.
Дукат выпускалі ў Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі, Нідэрландах, Рэчы паспалітай, Іспаніі (для сваіх валадарстваў, уключаючы Фландрыю, Каралеўства Абедзвюх Сіцылій і Амерыку), Даніі, Швецыі, Францыі (для сваіх італьянскіх валадарстваў), Шатландыі (першая чаканка ў 1539 годзе; выпускалі таксама манеты траціна дуката і дзве траціны дуката), Швейцарыі і Ліхтэнштэйне, Расіі, пазней — у Румыніі, Сербіі, Югаславіі, Чэхаславакіі, на ўсходзе — у Канстанцінопаля.

З часам дукат выцесніў фларын у якасці эталоннай залатой манеты Еўропы.
Вядома тры асноўных тыпу дуката:

  • вянгерскі (чаканіўся з 1325 г.) — на манеце быў намаляваны Святы Ласло;
  • германскі (упершыню выпушчаны ў Імперыі у 1511 годзе, у 1559 годзе прыняты за асноўную залатую манету Імперыі) — з выявай стаялага кіраўніка;
  • нідэрландскі (першы выпуск — 1487 год) — з 1586 г, калі дукат стаў асноўнай залатой манетай Злучаных правінцый, на ёй сталі адлюстроўваць ваяра з пучком стрэл у руцэ.

Выпускалі манеты ад 1/32 дуката да буйных манет у 100 дукатаў.
Манету ў 1/32 дуката ў XVIII стагоддзі выпускалі Нюрнберг і Рэгенсбург — гэта так званы «чэчэвічны дукат» вагай 0,1 г.

Дукат у Польшчы і Рэчы паспалітай[правіць | правіць зыходнік]

У Польшчы першы дукат быў выпушчаны ў 1320 годзе, але затым больш 200 гадоў у звароце знаходзіліся дукаты замежнай чаканкі.
У 1528 годзе кароль Жыгімонт I Стары ізноў выпусціў залаты дукат.
З тае пары дукаты ў Польшчы, затым у Рэчы паспалітай выпускалі рэгулярна.

Апошні залаты дукат — копія «галандскага» — быў выбіты ў Польшчы ў 1831 годзе, падчас паўстання .

Дукат у Расіі[правіць | правіць зыходнік]

З XV стагоддзі вянгерскія дукаты атрымалі шырокую распаўсюджанне ў Расіі. У выніку словам «вянгерскі» сталі зваць любую залатую манету з вагай дуката, нават калі яна чаканілася ў самой Расіі.
У 1701 годзе расійскі імператар - Пётр I выпусціў аналаг дуката — чырвонец.

У выніку міжнароднага інцыдэнту ў 1868 годзе чаканка «галандскага» дуката ў Расіі была спыненна.

Сучасныя дукаты[правіць | правіць зыходнік]

Аўстрыйская манета 4 дуката з датай «1915»

Германскія дзяржавы выпускалі дукаты аж да стварэння Германскай імперыі (1871).

Аўстра-Венгрыя чаканіла дукат аж да 1914 года.
У 1920-36 гадах Аўстрыя чаканіла залатыя манеты 1 і 4 дуката з датай «1915».
Пасля Другой сусветнай вайны у адпаведнасці з федэральным законам ад студзеня 1951 г. і чэрвеня 1964 г. Аўстрыя аднавіла выпуск залатых манет вартасцю ў 1 і 4 дуката з датай «1915».

У 1923-39 і 1978-82 гадах залатыя манеты ў 1, 2, 5 і 10 дукатаў чаканіла Чэхаславакія на манетным двары ў Крэмніцэ.

У цяперашні час выпуск залатых дукатаў працягваюць Аўстрыя і Нідэрланды.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя дуката (на англійскай мове)