Дун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дун, або «круглы форт», або «каменны форт» (англ.: ringfort, stone fort; гэльск. і ірл. dun, уэльск. din «гара-крэпасць») — тып жылога ўмацавання ў кельцкіх народаў часоў[1] ранняга сярэднявечча (2-я пал. 1-га тыс.) на землях Ірландыі, Шатландыі і інш.

У наш час вядомыя дзесяткі тысяч месцаў, дзе існавалі падобныя збудаванні (45 тыс. толькі на востраве Ірландыя[2]).

Слова ў форме «дун» («дан») і лацінізаванай форме «дунум» азначала збудаванні такога тыпу, што належалі важнейшым асобам, і захавалася ў назвах населеных пунктаў на землях колішняга кельцкага засялення ў Брытаніі, Францыі — Да · мбартан, Да · нкелд, Лугдунум, Вердэн і інш. У залежнасці ад рэгіёну, а таксама ад тыпу і прыналежнасці ўмацавання, існавалі і іншыя назвы такіх умацаванняў («катхайр», «ліос», «кашэль», «ратх» і інш.).

Умацаванне мела круглую ў плане форму, дыяметрам 20—60 м, і часам будавалася на зрэзаным версе пагорку (у адрозненне ад збудаванняў жалезнага веку — «фартоў-пагоркаў» (hill forts)), і ў аснове складалася з кальцавой сцяны (валу земляной, каменнай (сухой кладкі) або мяшанай канструкцыі), часам з тынам. Пры наяўнасці лягчэйшых грунтаў вал абводзіўся ровам. Валы маглі ўтвараць 2 і 3 абводы[3]. Жытло і гаспадарчыя збудаванні мясціліся ўсярэдзіне абарончага абводу. Існавалі такія збудаванні, якія былі прызначаныя выключна для гаспадарчых патрэб, напрыклад, для металургічнай вытворчасці. Маглі размяшчацца групамі. У пазнейшым сярэднявеччы такія фарты маглі перабудоўвацца ў замкі, або замкі будаваліся на іх месцы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Брытанская і ірландская літаратура паслядоўна адрознівае гэтыя збудаванні ад вонкава падобных збудаванняў жалезнага веку — «фартоў-пагоркаў».
  2. Паводле Мэцью Стаўта, працыт. у The Burren ringfort or Stone Fort.
  3. У брытанскай і ірландскай літаратуры існуюць адпаведныя тыпалагічныя азначэнні — uni-, bi- і tri-vallate.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ireland Mid-West Field Monuments Glossary. — У Сеціве Архівавана 14 мая 2008..
  • Ringforts // Online Archaeological Data [Archaeology standing committee, Heritage Council]. — Пляцоўка ўрадавай Ірландскай рады спадчыны Архівавана 1 снежня 2008..
  • The Burren ringfort or Stone Fort. — Пляцоўка Burren Ireland information
  • Эварт Окшотт. Рыцарь и его замок. Средневековые крепости и осадные сооружения / Пер. с англ. А. Н. Анваера [Ewart Oakeshott. Knight and his castle.]. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2007. — 206 с. ISBN 978-5-9524-2934-5.
  • Chisholm, Hugh, рэд. (1911). "Down (hill)" . Encyclopædia Britannica [англійская] (11th ed.). Cambridge University Press.