Дунайская банавіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карта адміністрацыйнага падзелу Дунайскай банавіны

Дунайская банавіна (сербахарв.: Dunavska banovina, Дунавска бановина, венг.: Dunai Bánság, ням.: Donau-Banschaft) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславіі з 1929 па 1941 год.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дунайская банавіна была размешчана ў паўночна-усходняй частцы каралеўства, на поўначы межавала з Венгрыяй, на ўсходзе з Румыніяй, на поўдні з Мараўскай і Дрынскай банавінамі, на захадзе з Дрынскай і Саўскай банавінамі. У цэнтры банавіны размяшчаўся Бялград, які не ўваходзіў у яе склад. Адміністрацыйным цэнтрам банавіны быў Нові-Сад. Правінцыя была названа па рацэ Дунай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 пасля ўтварэння Харвацкай банавіны частка тэрыторыі Дунайскай банавіны ўвайшла ў яе склад. У 1941 тэрыторыя банавіны была падзелена паміж Венгрыяй, Незалежнай дзяржавай Харватыя і акупаванай немцамі Сербіяй.

У 1945 тэрыторыя былой банавіны была падзелена паміж Сацыялістычнай Рэспублікай Сербіяй, Сацыялістычнай Рэспублікай Харватыяй і Сацыялістычным Аўтаномным Краем Ваяводзіна, які ўваходзіў у склад Сербіі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На 1931 насельніцтва банавіны складалася з наступных этнічных груп:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Serbia-geo-stub