Дунайская вежа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 48°14′24″ пн. ш. 16°24′39″ у. д. / 48.24° пн. ш. 16.410833° у. д. (G) (O) (Я)

Дунайская вежа
Donauturm NW.jpg
Месцазнаходжанне Вена
Будаўніцтва 1964
Выкарыстанне радыё, сотавая сувязь
Вышыня
Антэна / Шпіль 252 м
Верхні паверх 150 м
Тэхнічныя параметры
Колькасць ліфтоў 2
Архітэктар Ханс Лінтл

Дунайская вежа (ням.: Donauturm) была пабудавана ў 1964 годзе па праекту Ханса Лінтля падчас Венскай Міжнароднай садовай выставы. З тых часоў яна стала часткай венскага пейзажу, з'яўляючыся папулярнай назіральнай кропкай і турыстычнай славутасцю. Вежа размешчана ў Донаўпарку на беразе ракі Дунай.

Вышыня вежы — 252 м. Гэта самае высокае будынак ў Вене і другое па вышыні ў Аўстрыі. Назіральная пляцоўка знаходзіцца на вышыні 150 м, да яе вядуць 2 ліфта, якія падымаюць наведвальнікаў наверх за 35 секунд. На пляцоўцы ўстаноўлены механізм для скачкоў з дапамогай «тарзанкі», якая выкарыстоўваецца ў летні час. Акрамя таго на вышыні 160 і 170 м знаходзяцца два рэстарана («Панарама» і «Дунайскі вальс»), які размешчаюцца на платформе, што верціцца (мае тры хуткасных рэжыма і выконвае поўны абарот за 26, 39 і 52 хвіліны адпаведна).

На Дунайскай вежы ўстаноўлены антэны сотавых кампаній, прыватных УКХ-радыёстанцый і іншых службаў радыёсувязі. Нягледзячы на сваё падабенства з тэлевізійнай вежай, яна не выкарыстоўваецца для гэтых мэтаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]