Дупель

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дупель
Gallinago media.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Парадак:

Сеўцападобныя

Сямейства:

Бакасавыя

Від:

Дупель

Навуковая назва

Gallinago media
Latham, 1787

ITIS   176704
NCBI   114734

Дупель, Дубальт (Gallinago media або Capella media) — птушка атрада сеўцападобных.

Даўжыня цела каля 24 см, маса 130—230 г. Апярэнне стракатае, рыжавата-бурае. Падобны на бакаса, але на баках грудзей і брушка папярочныя стракаціны, больш кароткая дзюба (да 7,4 см). Самцы такуюць вялікімі групамі ўначы. Гнёзды на купінах. Нясе 4 яйцы. Птушаняты вывадкавыя. Корміцца глебавымі беспазваночнымі, насякомымі і іх лічынкамі, карэньчыкамі балотных раслін. Зімуе ў Паўднёва-Заходняй і Паўднёвай Афрыцы.

У Беларусі звычайны пералётны від. Трымаецца на ўскраінах балот, пад восень трапляецца на сырых лугах каля рэк, на выганах. Прылятае ў красавіку. Маладняк з канца чэрвеня. Адлятае у канцы жніўня — верасні. Корміцца глебавымі беспазванковымі. Увосень вельмі тлусты.

Аб'ект палявання. Прыгатаванне падобнае да бакаса, слонкі.

[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Дупель // Праект «Наша ежа»


[правіць] У Сеціве


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах