Дуча ды Буанінсенья
| Прапануецца перанесці у Дуча дзі Буанінсенья. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Перанос старонак. |
Дуча ды Буанінсенья (іт. Duccio di Buoninsegna; каля 1255, г. Сіена, Італія — 3.8.1319) — італьянскі жывапісец.
Заснавальнік Cіенскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў італа-візантыйскага жывапісу і французскай гатычнай мініяцюры. Для яго твораў характэрны асобныя рысы мастацтва Протарэнесансу. Стварыў алтарныя абразы з арнаментнымі залатымі фонамі, гучнай вытанчанай каляровай гамай («Мадонна са святымі», «Мадонна з шасцю анёламі», «Мадонна францысканцаў», каля 1280, «Мадонна Ручэлаі», 1285). У галоўным творы — алтарным абразе сіенскага сабора «Маэста» (двухбаковы паліпціх, 1308-11) з выявай Мадонны ў акружэнні святых і анёлаў на пярэднім баку і сцэн пакут Хрыста на тыльным баку — імкнуўся надаць большую жыццёвасць і пераканаўчасць традыцыйным кампазіцыйным схемам, перадаць прастору і аб'ём. У 1288 па яго малюнку быў выкананы першы ў Італіі манументальны віграж.
[правіць] Галерэя
[правіць] Літаратура
- Brandi С. Duccio. Firenze, 1951
- Carli E. Duccio. Milano, 1962
