Дуўрскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Англійскі замак
Дуўрскі замак
Dover Castle
Унутраны двор замка
Унутраны двор замка
Краіна Вялікабрытанія
Графства Кент Дуўр
Каардынаты 51°07′47″ пн. ш. 1°19′17″ у. д. / 51.129722° пн. ш. 1.321389° у. д. (G) (O) (Я)
Тып будынка Сярэднявечны замак
Дата заснавання I ст. н.э.
Статус Музей

Дуўрскі замак (англ.: Dover Castle) — адзін з самых вялікіх па плошчы англійскіх замкаў. Размешчаны ў Дуўры, графства Кент, на беразе праліва Па-дэ-Кале паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй. З даўніх часоў ён лічыцца «Ключом да Англіі» з-за свайго стратэгічна важнага становішча на востраве.

Гісторыя замка[правіць | правіць зыходнік]

Пасля прыходу на Брытанскія астравы рымлян у I ст. н.э. на месцы цяперашняга горада Дуўр імі было заснавана паселішча, у тым ліку былі пабудаваны два маяка. Адзін з іх дагэтуль можна бачыць на тэрыторыі замка.

У 1066 г. Вільгельм I Заваёўнік падчас уварвання ў Англію захапіў замак. 22 мая 1216 г. замак абложвае Людовік VIII. Аблога доўжыцца 3 месяца, аднак замак атрымлівае толькі малаважныя пашкоджанні і 14 кастрычніка 1216 г. Людовік VIII падпісвае перамір'е і вяртаецца ў Лондан.

Падчас Англійскай рэвалюцыі XVII стагоддзя ў 1642 г. замак знаходзіўся ў руках прыхільнікаў караля, аднак падманам быў захоплены парламентарыстамі без адзінага выстралу. Галоўным чынам, дзякуючы гэтаму замак захаваўся практычна непашкоджаным да нашага часу.

У XVIII стагоддзі падчас Напалеонаўскіх войн пачалася сур'ёзная рэканструкцыя замка. Пад кіраўніцтвам Уільяма Твіса (William Twiss) была створана сістэма вонкавых умацаванняў Дуўрскага замка. Таксама на глыбіні 15 метраў, унутры скалістай пароды, былі высечаны адмысловыя тунэлі, у якіх размясцілі салдацкія баракі. На піку Напалеонаўскіх войн у тунэлях пражывала больш за 2000 салдат.

У 1939 г. падчас Другой сусветнай вайны тунэлі былі пераабсталяваны спачатку ў бамбасховішча, затым камандны цэнтр і падземны шпіталь. У 1940 г. Адмірал Бертрам Рамсі (Bertram Ramsey) кіраваў эвакуацыяй англійскіх і французскіх войскаў з-пад Дзюнкерка (Аперацыя Дынама) менавіта з падземных тунэляў замка ў Дуўры.

У наш час замак пераўтвораны ў музей.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]