Ду Фу
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ду Фу (кіт.: 杜甫 Dù Fǔ, другое імя Цзымэй; 712, павет Гун — 770): кітайскі паэт часоў Танскай дынастыі. З сям'і чыноўніка.
Найбольш вядомыя цыклы вершаў «Тры аканомы» і «Тры расстанні». Майстар пейзажнай лірыкі. Паказваў у творах сацыяльныя кантрасты феадальнага грамадства («Вершы з 500 словаў пра тое, што ў мяне было на душы, калі я ехаў з сталіцы ў Фынсянь» і інш.), цяжкі лёс народа, асуджаў грабежніцкія войны. На беларускую мову вершы Ду Фу перакладаў У. Дубоўка.
Тв.: Беларускія пераклады — у кн.: Дубоўка У. Выбраныя творы, Т.1, Мн., 1965; рускія пераклады — Стихотворения, М. — Л. 1962; Лирика, Л., 1967.
Літ.:
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.4. Графік — Зуйка / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1971. — 608 с.: іл., карты. Без ISBN. С.315.
- Серебряков Д. А. Ду Фу, М., 1958.
