Дыжонскі сабор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дыжонскі сабор
фр.: Cathédrale Saint-Bénigne de Dijon
47°19′17″ пн. ш. 5°02′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Горад Дыжон
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Дыжонская архідыяцэзія
Благачынне Q100915497?[1]
Архітэктурны стыль готыка
Архітэктар Гуга Аркскі
Дата заснавання 1280
Будаўніцтва 12801325 гады
Рэліквіі і святыні мошчы Святога Венігна
Сайт cathedrale.dijon.free.fr
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабор Святога Венігна (фр.: Cathédrale Saint-Bénigne de Dijon) — кафедральны сабор у Дыжоне, нацыянальны помнік Францыі, адна з галоўных славутасцей горада.

Дыжонскі сабор
План сабора

Сабор пабудаваны ў гатычным стылі паміж 1280 і 1325 гг. на месцы больш ранняй царквы, якая меркавана была пабудавана ў V-VI стагоддзях і пацярпела ад пажараў і землетрасення. Асвечаны 9 красавіка 1393 года ў гонар Святога Венігна, раннехрысціянскага святога, які прыняў пакутніцкую смерць на тэрыторыі Бургундыі. Пад кіраўніцтвам Гуга Аркскага, выхадца са знатнай мясцовай сям'і, збудаванне ўзводзілася параўнальна хутка, але пасля смерці яго ў 1300 годзе будаўніцтва замарудзілася.

Абацтва было секулярызавана падчас Французскай рэвалюцыі, але царква ў 1792 годзе стала саборам Дыжонскай дыяцэзіі, у 2002 годзе якая атрымала статус архідыяцэзіі, хоць яе ратонда была знішчана.

У саборы знаходзіцца частка мошчаў Святога Венігна, таксама там пахаваны Філіп III Добры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://messes.info/lieu/21/dijon/cathedrale-saint-benigne