Дынабургскае часовае ваеннае губернатарства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дынабургскае часовае ваеннае губернатарства — часовае ваеннае губернатарства ў Расійскай Імперыі, якое існавала ў 18301832 гг. у час і пасля Лістападаўскага паўстання (1830—1831). На пасаду часовага ваеннага губернатара быў прызначаны камендант Дынабургскай крэпасці, якім быў генерал-маёр Павел Фёдаравіч Данілаў (1776—1833). Улада дынабургскага часовага ваеннага губернатара распаўсюджвалася на Дынабург і акругу. Адзінай прыкметнай роляй Данілава быў вышук у інфлянцкіх паветах Беларуска-Віцебскай губерні (Дынабургскім, Рэжыцкім і Люцынскім) слядоў кіраўніцы паўстанцкага атрада графіні Эміліі Плятэр (1806—1831).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большакова, О.В. Российская империя: система управления. Современная зарубежная историография: аналитический обзор / О.В. Большакова ; Центр социал. науч.-информ. исслед. Отд. отеч. и зарубеж. истории; Отв. ред. В.М. Шевырин. — М., 2003. — 92 с. [1](недаступная спасылка)
  • Зайончковский, П.А. Правительственный аппарат самодержавной России в XIX в. / П.А. Зайончковский. — М. : Мысль, 1978. — 288 с.
  • Лысенко, Л.М. Губернаторы и генерал-губернаторы Российской империи (XVIII – начало XX века) / Л.М. Лысенко. — М. : МПГУ, 2001. — 2-е изд. — 358 с.
  • Павел Фёдорович Данилов // Русский биографический словарь: в 25 т. / под наблюдением А. А. Половцова. — СПб. : Тип. тов-ва "Общественная польза", 1905. — Т.5. — С.81.
  • Степанов В. С., Григорович П. И. В память столетнего юбилея императорского Военного ордена Святого великомученика и Победоносца Георгия. (1769—1869). СПб., 1869

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]