Дыназаўры
| Дыназаўры | |||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: | |||
| Тып: | |||
| Клас: | |||
| Род: |
Дыназаўры |
||
| Навуковая назва | |||
|
|
|||
Дыназаўры (Dinosauria; са стар.-грэч. δεινός — страшны, жудасны і стар.-грэч. σαύρα — яшчар) — наземныя хрыбетныя жывёлы, якія дамінавалі на нашай планеце ў мезазойскую эру — на працягу больш за 160 мільёнаў гадоў, з позняга Трыясавага перыяду (прыблізна 230 млн гадоў назад) да канца мелавога перыяду (каля 65 млн гадоў назад), калі большасць з дыназаўраў сталі выміраць.
Змест |
[правіць] Класіфікацыя
- атрад Яшчаратазавыя (Saurischia)
- падатрад Sauropodomorpha
- падатрад Theropoda (у тым ліку Кархарадонтазаўр)
- атрад Птушкатазавыя (Ornithischia)
- падатрад Cerapoda (у тым ліку Трыцэратапсы)
- падатрад Thyreophora (у тым ліку Tatisaurus)
| Тазавыя косткі птушкатазавых дыназаўраў | Тазавыя косткі яшчаратазавых дыназаўраў |
[правіць] Выміранне
Дыназаўры вымерлі ў канцы мелавога перыяду, каля 65 мільёнаў гадоў назад. Ці было гэта выміранне паступовым ці раптоўным[1], у наш час — прадмет спрэчак; адзінага пункта гледжання няма.
Выміранне дыназаўраў з'явілася толькі часткай так званага «вялікага вымірання», якое мела месца ў той жа час: разам з дыназаўрамі вымерлі марскія рэптыліі (мазазаўры і плезіязаўры) і лятучыя яшчары, шматлікія малюскі, у тым ліку аманіты, белемніты і мноства дробных водарасцяў. Усяго загінула 16 % сямействаў марскіх жывёл (47 % родаў марскіх жывёл) і 18 % сямействаў сухапутных пазваночных.
Паводле адной з гіпотэз, прычынай «вялікага вымірання» стаў удар астэроіда або каметы ў раёне мексіканскага паўвострава Юкатан[2], але існуюць і іншыя гіпотэзы.
[правіць] Гл. таксама
| Гэта пачатак артыкулу па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Зноскі
- ↑ Science, Vol 254, Issue 5033, 835—839 PM Sheehan, DE Fastovsky, RG Hoffmann, CB Berghaus, and DL Gabriel. Sudden extinction of the dinosaurs: latest Cretaceous, upper Great Plains, USA
- ↑ БіБіСі: «Дыназаўры вымерлі з-за падзенні астэроіда»