Дынастыя Асманаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Асма́ны (турэцк.: Osman oğulları) — дынастыя турэцкіх султанаў і халіфаў[1], якая кіравала ў 12991924 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана Асманам I Газі[2] (ён кіраваў у 1299/13001324 гадах, паводле іншых даных — у 1326). Таксама з прадстаўнікоў дынастыі вядомыя Баязід I Йілдырым «Вокамгненны» — кіраваў у 13891402 гадах, Мехмед II Фаціх «Заваёўнік» — кіраваў у 1444 і 14511481, Селім I Явуз «Грозны», «Жорсткі» — кіраваў з 1512 па 1520 год, Сулейман I Кануні («Заканадавец», у літаратуры Еўропы — «Цудоўны», кіраваў з 1520 па 1566 год, Селім III (кіраваў у 17891807), Махмуд II (18081839) і Абдул-Хамід II (18761909). Пасля ліквідацыі султанату (29 кастрычніка 1923 года) апошні султан асманаў, Мехмед VI Вахідэдзін (кіраваў у 19181922), бег з Турцыі. Халіфам, па абранні Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі, стаў прынц дынастыі асманаў Абдул-Меджыд. Калі 3 сакавіка 1924 года халіфат быў скасаваны, усіх да адзінага членаў Асманскай дынастыі выгналі з краіны[3][4].

Султаны[правіць | правіць зыходнік]

Імя[5] Гады жыцця[5] Гады кіравання[5]
Мурад I 1319/13261389 13621389
Баязід I Йілдырым 13601403 13891402
Мурад II чэрвень 1404 — 3 лютага 1451 14211444
Мехмед II Фаціх 14321481 1444
Баязід II 14471512 14811512
Селім I Явуз 14701520 15121517

Султаны і халіфы[правіць | правіць зыходнік]

Імя[5] Гады жыцця[5] Гады кіравання[5]
Селім I Явуз 14701520 15171520
Сулейман I Кануні (Цудоўны) 6 лістапада 1494 — 5/6 верасня 1566 15201566
Селім II Мэст 28 мая 1524 — 13 снежня 1574 15661574
Мурад III 4 ліпеня 1546 — 15 студзеня 1595 15741595
Мехмед III 26 мая 1568 — 22 снежня 1603 15951603
Мурад IV 16 чэрвеня 1612 — 9 лютага 1640 16231640
Мустафа II 16641703 16951703
Ахмед III 16731736 17031730
Махмуд I Камбур 16961754 17301754
Асман III 16961757 17541757
Мустафа III 17171774 17571774
Абдул-Хамід I 17251789 17741789
Селім III Ільхамі 17611807 17891807
Мустафа IV 17791808 18071808
Махмуд II Адло 17841839 18081839
Абдул-Меджыд I 18231861 18391861
Абдул-Азіз I 18301876 18611876
Мурад V 18401904 30 мая — 31 жніўня 1876
Абдул-Хамід II 18421918 18761909
Мехмед V Рэшат 18441918 19091918
Мехмед VI Вахідэдзін 18611926 19181922

Халіфы[правіць | правіць зыходнік]

Імя Гады жыцця Гады кіравання
Мехмед VI Вахідэдзін 18611926 1922
Абдул-Меджыд II 18681944 19221924

Зноскі