Дынастыя Насрыдаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Насрыды
араб. بنو نصر
Coat of Arms of the Emirate of Granada (1013-1492).svg
Краіна Гранадскі эмірат
Тытулы эмір
Заснавальнік Мухамад I аль-Галіб
Апошні кіраўнік Абу Абдалах Мухамад XII
Год заснавання 1230
Спыненне роду XVI стагоддзе
Зрушэнне 1492
Нацыянальнасць арабы

Насры́ды (араб.: بنو نصر‎, ісп.: Nazarí) — дынастыя мусульманскіх кіраўнікоў Гранадскага эмірата з 1230 па 1492 гады. Стварылі ў Гранадзе адзін з вядомых узораў мастацтва мусульманскай Іспаніі — палацавы комплекс Альгамбра (араб.: الحمراء‎ — чырвоны).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Львіны двор у палацы Насрыдаў, Альгамбра

У 1230 годзе Мухамад аль-Галіб з роду Бану-Наср захапіў у Альмахадаў Хаэн і зрабіў сваёй сталіцай. Неўзабаве яго ўлада распаўсюдзілася на Басу, Гуадзіс, Гранаду. Дзеля захавання сваіх земляў ад нападаў кастыльцаў Мухамад I аль-Галіб прызнаў сябе васалам Фердынанда III і дапамагаў яму ў барацьбе з іншымі дзяржавамі Аль-Андалуса.

Нашчадкі Мухамада аль-Галіба кіравалі ў Гранадскім эміраце толькі да 1313 года, пасля чаго іх зрынулі нашчадкі Ісмаіла (брата заснавальніка дынастыі). Але і сярод іх былі частыя перавароты. У смуты часта ўмешваліся Кастылія, Марока і іншыя суседзі, што знайшло адлюстраванне ў Аповесці пра Сегры і Абенсерахах.

У 1481 годзе пры Абуль-Хасане Алі вайна з хрысціянамі аднавілася. Але з-за мецяжоў сыноў эміра Мухамада і Юсуфа сілы гранадцаў былі саслаблены і гэта прывяло да падзення Гранады ў 1492 годзе. Мухамед XII Баабдзіль і іншыя прадстаўнікі роду перасяліліся ў Марока.

Спіс Насрыдаў кіраўнікоў Гранадскага эмірата[правіць | правіць зыходнік]

Радаводнае дрэва Насрыдаў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыжов К. Все монархи мира. Мусульманский Восток VII-XV вв — М.: Вече, 2004. — С. 314-318. — 544 с. — 3000 экз. — ISBN 5-94538-301-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Насриды. Руниверс. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2012. Праверана 25 сакавіка 2010.

Шаблон:Эміры Гранады