Дынастыя Пястаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пя́сты (польск.: Piastowie) — першая польская княжацкая і каралеўская дынастыя. Легендарным заснавальнікам дынастыі быў селянін Пяст.

Першы гістарычна пэўны князь дынастыі Пястаў — Мешка I (каля 960—992). Яго сын Баляслаў I Храбры незадоўга да смерці прыняў каралеўскі тытул (1025), аднак большасць яго пераемнікаў таксама насіла тытул князя. У канцы XI ст. старажытнапольская дзяржава распалася на некалькі ўдзелаў, якімі валодалі розныя галіны Пястаў. Старэйшая, якая валодала Кракавам, лінія Пястаў спынілася ў 1370 годзе са смерцю караля Казіміра III, пасля чаго прастол перайшоў да прадстаўніка Анжуйскай дынастыі Людовіка I Вялікага. У Мазовіі Пясты кіравалі да 1526 года, у сілезскіх княствах — да 1675 года. Адзін з каралёў Русі, Юрый II Баляслаў, таксама належаў да дынастыі Пястаў.

У XVII—XVIII стагоддзях пры абранні каралёў у Польшчы «пястам» называўся кандыдат на прастол — паляк (хоць фактычна і не заўсёды быў ім, напрыклад, Міхал-Карыбут Вішнявецкі — Гедзімінавіч родам з літоўскай Валыні).

Пералік кіраўнікоў[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]