Дынастыя Сфорца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сфорца
Blason famille it Sforza.svg
(гл. Герб Мілана)
Перыяд

загас у 1535 годзе

Тытул:

Герцагі Міланскія

Родапачынальнік:

Муцыа Атэндола (1369—1423)

Кагнаты:

сям'я Вісконці

Радзіма

Італія

Франчэска Сфорца. Партрэт працы Баніфацыа Бемба, Пінакатэка Брэра, Мілан.
Род Сфорца

Сфорца — кіруючая дынастыя ў Італіі перыяду Рэнесансу, герцагі Міланскія.

Гісторыя дынастыі[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікам роду быў Муцыа Атэндола (1369—1423), празваны «Сфорца» (ад італ.: sforzare — «напружваць, душыць», дзеяслоў, утвораны ад італ.: forza — «сіла»), кандацьер з Раманьі, які служыў неапалітанскім каралям з анжуйскай дынастыі.

Яго сын Франчэска Сфорца стаў кіраваць Міланам з 1450 г., стаўшы герцагам пасля свайго цесця, апошняга з роду Вісконці. У гэтай сям'і быў шэраг добрых кіраўнікоў, роўна як і некалькі дэспатаў, некаторыя з якіх былі разумова неўраўнаважанымі.

Пасля род Сфорца злучыўся з сям'ёй Борджыа праз палітычны шлюб Лукрэцыі Борджыа і Джавані Сфорца (пабочнага сына Кастанца Сфорца).

Вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя[правіць | правіць зыходнік]

Міланскае герцагства складалася з вялікай часткі Ламбардыі, Генуі, Павіі і Пармы. Кіраўнікі з дынастыі Сфорца спрыялі ператварэнню Мілана ў значны культурны цэнтр.

Са смерцю Франчэска II дынастыя Сфорца спынілася; у 1535 Мілан увайшоў у склад уладанняў Іспаніі.

Міланскія герцагі з роду Сфорца[правіць | правіць зыходнік]

  1. Франчэска Сфорца — 1450—1466
  2. Галеаца Марыя Сфорца — 1466—1476, сын папярэдняга
  3. Джан Галеаца Сфорца — 1476—1494, сын папярэдняга
  4. Людовіка Маро — 1480—1499, рэстаўрацыя 1500. Дзядзька папярэдняга па бацьку
  5. Масіміліяна Сфорца — 1512—1515, сын папярэдняга
  6. Франчэска II Марыя Сфорца — 1521—1535, брат папярэдняга

Герб Сфорца[правіць | правіць зыходнік]

Творы мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Вісконці-Сфорца Таро

У масавай культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • У рамане «Ганібал» сцвярджаецца, што доктар Лектэр — нашчадак гэтага роду.[6]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons