Дынастыя Цімурыдаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяржава Цімурыдаў
перс.: تیموریان

Імперыя ў Сярэдняй Азіі
Flag of None.svg
 
Karakoyunlular devleti.PNG
 
Flag of None.svg
 
30px
1370 – 1526


Flag of None.svg
 
Flag of None.svg
 
30px
 
Flag of the Mughal Empire.svg
Timurid.svg
Сцяг
Timurid Dynasty 821 - 873 (AH).png
Дзяржава Тамерлана
Сталіца Самарканд, Герат
Мова Чагатайская
Персідская
Рэлігія Іслам
Плошча 4 600 000 км² (1405)
Дынастыя Цімурыды
Султан
 - 1370—1405 Тамерлан
Дынастыя Цімурыдаў

Цімурыды — дынастыя нашчадкаў Тамерлана (Цімура), якая кіравала ў Маверанахары, Іране і Індыі з 1370 па 1526 год.

У год смерці Тамерлана (1405) яго сын Шахрух валодаў Харасанам; з унукаў Тамерлана Пір-Мухамед, сын Джэгангіра, кіраваў у Афганістане, Амар і Абу-Бекр (сыны Міран-шаха) — у Азербайджане і Багдадзе, Пір-Мухамед, Рустэм і Іскендэр (сыны Амар-шэйха) — у Фарсе і Эраке Персідскім; сын Міран-шаха, Халіль-Султан, стаяў у Ташкенце з войскам, сабраным для паходу на Кітай.

Цімур прызначыў сваім спадчыннікам Пір-Мухамеда, сына Джэхангіра; але ён не быў прызнаны.

Цімурыды ў Маверанахры[правіць | правіць зыходнік]

Халіль-Султан валодаў Маверанахрам з 1405 па 1409 гады, але затым, атрымаў паразу і быў вымушаны прызнаць вярхоўную ўладу Шахруха, абвешчанага султанам у Гераце (14051447).

З 1409 па 1449 год Маверанахрам кіраваў сын Шахруха Мірза Улугбек.

Пасля яго смерці, Маверанахрам кіраваў яго сын Абд ал Лаціф, а пасля яго забойства пляменнік Улугбека Абдула ібн Ібрагім султан.

З 1451 па 1457 год Маверанахрам кіраваў Абу Сеід. У 1457 годзе ён здолеў аб'яднаць дзяржавы тымурыдаў у Маверанахры і Харасане ў адну дзяржаву.

З 1469 па 1494 год Маверанахрам кіраваў сын Абу Саіда — Султан Ахмед мірза.

Цімурыды ў Харасане[правіць | правіць зыходнік]

Багдада Цімурыды пазбавіліся яшчэ ў 1405 годзе, Азербайджана — у 1408 годзе (перамога Кара-Юсуфа, правадыра Кара-Каюнлу); астатнія вобласці паступова падпарадкаваў сваёй ўладзе Шахрух. Пір-Мухамед у 1406 годзе быў разбіты Халіль-Султанам і ў 1407 забіты, пасля чаго Шахрух заняў Харасан. У 1409 годзе ён заваяваў Маверанахар і прызначыў там кіраўніком свайго сына Улугбека, у 1414 годзе ўціхамірыў паўстанне Іскандэра і прызначыў кіраўніком Фарса свайго сына Ібрагіма (14141435; пасля яго сын яго Абдалах, 14351445).

Шахрух здзейсніў некалькі паходаў на Азербайджан і ў 1436 годзе падпарадкаваў сабе гэту краіну; кіраўніком яе ў якасці васала Шахруха быў прызначаны Джэхан-шах (сын Кара-Юсуфа). Шахрух і яго сыны клапаціліся пра ўзняцце дабрабыту сваіх ўладанняў і заступаліся за асвету (аднаўленне Мэрва ў 1410 годзе; абсерваторыя і астранамічныя табліцы Улугбека).

У канцы валадарання Шахруха смуты аднавіліся, і пасля яго смерці дзяржава распалася; Улугбек у 1449 годзе быў забіты сваім уласным сынам Абд ал Лаціфам. Харасанам авалодаў унук Шахруха, Абу-л-Касім Бабур (14501457), Маверанахрам — унук Міран-шаху, Абу-Сеід (14511469).

Джэхан-шах, які адпаў ад Цімурыдаў, у 1452 годзе захапіў Фарс, у 1457 — Харасан, але саступіў гэту вобласць Абу-Сеіду, які на кароткі час (14571468) аднавіў адзінства дзяржавы Цімурыдаў. Спроба скарыстацца смерцю Джэханшаха (1467) для заваявання Азербайджана была прычынай гібелі Абу-Сеіда: ён быў узяты ў палон (31.01.1469) і забіты Узун-Хасанам, правадыром племя Ак-Каюнлу.

Цімурыды ў Маверанахры і Харасане пры кіраванні Абу-Сеіда і яго пераемнікаў[правіць | правіць зыходнік]

Сын Абу-Сеіда, Султан Ахмед мірза (14691494), валодаў толькі Маверанахрам; іранскія ўладанні Цімурыдаў перайшлі пад уладу іншага нашчадка Цімура (праз Амар-шэйха), Хусайна Байкары (14691506), двор якога (у Гераце) застаўся адным з цэнтраў асветы.

Ахмед і Хусейн былі апошнімі моцнымі кіраўнікамі з дынастыі Цімурыдаў; уладанні Цімурыдаў былі заваяваны качавымі ўзбекамі, правадыр якіх Шэйбані ў 1500 годзе захапіў Маверанахар, у 1507 — Харасан. Пляменнік Ахмеда Бабур пасля некалькіх спробаў выцесніць Шэйбані-хана з Маверанахра абгрунтаваўся ў Кабуле (1504), адкуль у 1511 годзе, пасля смерці Шэйбані, ізноў заваяваў Маверанахар, але ўжо ў 1512 годзе канчаткова ачысціў краіну і пасля заснаваў імперыю Вялікіх Маголаў у Індыі.

Цімурыды — паэты, вучоныя[правіць | правіць зыходнік]

маўзалей Гур Эмір у Самаркандзе
маўзалей Хумаюна ў Дэлі

Некаторыя прадстаўнікі дынастыі ўславіліся як вучоныя і літаратары.

Шэдэўры дойлідства Цімурыдаў[правіць | правіць зыходнік]

Падчас кіравання Цімурыдаў у Сярэдняй Азіі, Іране, Індыі і Афганістане былі створаны такія шэдэўры сусветнай архітэктуры як маўзалей Гур Эмір у Самаркандзе, мячэць Бібі-ханым у Самаркандзе, медрэсэ Улугбека ў Самаркадзе, маўзалей Хаджы Ахмеда Ясеві ў Туркестане, маўзалей Хумаюна ў Дэлі, маўзалей Тадж-Махал у Агры і інш.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Алишер Навои, Собрание избранных, Сочинения. т.9. Т., 1968