Дыня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дыня
Muskmelon.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cucumis melo L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   22362
NCBI   3656
EOL   584424
IPNI   116427-3
TPL   kew-2746992

Дыня (Cucumis melo) — расліна сямейства гарбузовых (Cucurbitaceae), бахчавая культура.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна з паўзучьм сцяблом даўжынёй да 3—4 м, укрытым цвёрдымі валаскамі. Лісце на доўгіх чаранках, суцэльнае або лопасцевае, апушанае, з вусікамі ў пазухах. Кветкі часцей аднаполыя, ярка-жоўтыя, развіваюцца ў пазухах лісця.

Спелыя плады дыні

Плод — шматнасенная несапраўдная ягада з сакаўной, салодкай, духмянай мякацдю, багатай цукрам (да 18%), вітамінам C (да 60 мг%), карацінам, мінеральнымі солямі. На адной расліне ў залежнасці ад гатунку і месцы вырошчвання можа сфармавацца ад двух да васьмі пладоў, масай ад 1,5 да 10 кг. Плады дыні маюць шарападобную або цыліндрычную форму, зялёнай, жоўтай, карычневай або белай афарбоўкі, як правіла з зялёнымі палоскамі. Перыяд выспявання ад двух да шасці месяцаў.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Радзімай дыні лічыцца Афрыка і Ост-Індыя. Вядома шмат падвідаў і сартоў, у т.л. хамійская дыня.

Дыня цепла-і светлалюбівая расліна, устойлівая да засалення глебы і засухі, дрэнна пераносіць падвышаную вільготнасць паветра. Вырошчваецца ў краінах з сухім, цёплым кліматам.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Каштоўная харчовая, дыетычная культура. 3 мякаці атрымліваюць мёд (бекмез).

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыня // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.