Дыпладок
| † Дыпладок | |||
Чэрап дыпладока |
|||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: |
Жывёлы |
||
| Тып: | |||
| Клас: | |||
| Надпарадак: | |||
| Парадак: | |||
| Падпарадак: | |||
| Інфрапарадак: | |||
| Сямейства: | |||
| Род: |
Дыпладок |
||
| Навуковая назва | |||
|
Diplodocus Marsh, 1878 |
|||
|
|
|||
Дыпладок (Diplodocus) — род вымерлых паўзуноў падатрада заўрапод атрада яшчаратазавых дыназаўраў.
Змест |
Этымалогія [правіць]
Назва роду паходзіць ад грэчаскіх слоў διπλόος - «двайны» і δοκός - «бэлька», азначае «двайны адростак», або «двухадросткавая істота»; дадзена з-за падвойных ніжніх асцюкаватых адросткаў пазванкоў.
Апісанне [правіць]
Вядомы з юры Паўночнай Амерыкі і поўдня Англіі.
Даўжыня да 27 м, маса каля 10 т. Зграбныя жывёлы з невялікай галавой, тонкай доўгай шыяй і доўгім пругападобным хвастом. Магутная спінная мускулатура дазваляла адрываць пярэднія ногі ад зямлі і падымацца на задніх, каб дацягвацца да крон дрэў. Маса ног складала амаль палову масы цела. Мускулатура мацавалася пры дапамозе высокіх асцістых адросткаў крыжавых і злучаных з імі спінных і хваставых пазванхоў. На ніжняй паверхні хваставых пазванхоў былі двайныя (парныя) адросткі для засцярогі хваста, калі ён цягнуўся па зямлі. Насавыя адтуліны і вочы размяшчаліся на вяршыні чэрапа. Зубы нешматлікія, слабыя, былі толькі ў пярэдняй частцы сківіц. Расліннаедныя, карміліся мяккай воднай і наземнай расліннасцю.
Гісторыя вывучэння [правіць]
Першы скамянелы шкілет быў знойдзены ў 1877 годзе ў Скалістых гарах (штат Каларада) палеантолагам С. У. Уілістанам (Samuel Wendell Williston). Пазней былі выяўленыя і іншыя рэшткі ў адкладах юрскага перыяду (фармацыя Морысан). Усе яны датуюцца узростам 150-147 млн. гадоў таму.
За перыяд з 1878 па 1924 год было апісана некалькі відаў, якія адносяцца да роду Дыпладок. Першы шкілет выявілі Benjamin Mudge і Samuel Wendell Williston ў 1878 годзе на захадзе ЗША, у штаце Ваёмінг. Па гэтым асобніку вядомы палеантолаг таго часу Г. Марш апісаў новы від, назваўшы яго Diplodocus longus. Пасля фасіліі дыпладокаў былі знойдзены і на тэрыторыі іншых заходніх штатаў: Каларада, Юта і Мантана.
У музеі натуральнай гісторыі Карнегі знаходзіцца чэрап маленькага дыпладока. Гэты маленькі чэрап быў знойдзены ў 1921 годзе. Даследаваўшы яго, спецыялісты па палеанталогіі ў 2010 годзе прыйшлі да высновы, што форма галавы дыпладока моцна мянялася па меры росту.
Класіфікацыя [правіць]
Вядома некалькі відаў дыпадокаў, усе віды — расліннаедныя формы. У сучасных класіфікацыях да дыпладокаў адносяць таксама сейсмазаўра (Diplodocus hallorum).
-
Diplodocus hallorum — «сейсмазаўр», даўжыня да 36 м
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Дыпладокі // БЭ ў 18 тамах, Т. 6. Мн., 1998, С. 287.