Дырыжабль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дырыжабль

Дырыжа́бль (ад фр.: dirigeable — кіроўны) — лятальны апарат падоўжанай формы, лягчэйшы за паветра. Уяўляе сабою аэрастат з рухавіком, абсталяваны адной або некалькімі вінтаматорнымі ўстаноўкамі, якія ствараюць цягу для гарызантальнага палёту.

Вызначаецца грузападымальнасцю і далёкасцю палёту, невялікай (да 150 км/г) скорасцю, павышанай залежнасцю ад метэаралагічных умоў. Адрозніваюць дырыжаблі мяккай сістэмы (аб'ём 1—7 тыс. м³, корпус з прагумаванага матэрыялу, што служыць адначасова і абалонкай для газу), паўцвёрдай (8—35 тыс. м³, у ніжняй частцы мае металічную ферму, якая не дапускае дэфармацыі абалонкі) і цвёрдай (да 200 тыс. м³, увесь корпус у выглядзе металічнага каркаса). Дырыжаблі маюць адну або некалькі гандол (для размяшчэння экіпажа, рухавікоў, грузаў), апярэнне (стабілізатары, кілі, рулі вышыні і кіравання). Выкарыстоўваліся для перавозкі грузаў, у навуковых і ваенных мэтах і інш.

Першы палёт на дырыжаблі з паравым рухавіком ажыццявіў А. Жыфар у 1852 годзе (Францыя). Першы дырыжабль цвёрдай сістэмы пабудаваў у 1900 годзе Ф. Цэпелін (Германія), першы дырыжабль мяккай сістэмы грамадзянскага прызначэння спраектаваў і пабудаваў у 1911 годзе ў Кіеве Ф. Андэрс.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дырыжабль // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]