Дысномія, спадарожнік Эрыса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дысномія
спадарожнік Эрыса
Дыcно́мія (злева) і Эрыс (у цэнтры)

Дыcно́мія (злева) і Эрыс (у цэнтры)

Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік

Майкл Браун

Дата адкрыцця

25 верасня 2005

Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось

37,43 тыс. км

Эксцэнтрысітэт

<0,01

Перыяд абарачэння

15,772 сут

Нахіл арбіты

142 ±3°

Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр

316±23 км

Дыcноміяспадарожнік карлікавай планеты (136199) Эрыс, першапачаткова названы S/2005 (2003 UB313) 1. Адкрыты 10 верасня 2005 года Майкам Браунам і супрацоўнікамі ў Абсерваторыі імя Кека, Гаваі.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Калі альбеда Дысноміі роўнае альбеда Эрыс, то дыяметр спадарожніка 316 ± 23 км, калі ж альбеда менш (скажам, у 5 разоў), то дыяметр спадарожніка можа дасягаць 685 ± 50 км[1]. Ён здзяйсняе поўны абарот вакол Эрыса за 15,772 дня па арбіце, блізкай да кругавой (эксцэнтрысітэт<0,01). Радыус арбіты 37430 км. Вымярэнне параметраў арбіты спадарожніка дазволіла вызначыць масу Эрыса, якая апынулася на 27% большай, чым маса Плутона.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Першаадкрывальнікі прапаноўвалі для спадарожніка назву Габрыэла (Gabrielle) у гонар спадарожніцы Зены — галоўнага персанажа серыяла «Зена — каралева воінаў» (паколькі саму Эрыс прапаноўвалася назваць Зенай). Зацверджаная назва абрана ў гонар Дысноміі, у старажытнагрэчаскай міфалогіі — дух беззаконня (так перакладаецца грэчаскае слова Δυσνομία), дачка Эрыс, багіня помсты. Аднак гэта назва была прапанавана не толькі таму, што Дысномія з'яўляецца дачкой Эрыс, але і ў сувязі з тым, што прозвішча новазеландскай актрысы Люсі Лоўлес (Lucy Lawless), якая сыграла Зену ў серыяле, таксама перакладаецца як «беззаконная»[2].

Зноскі

  1. P. Santos-Sanz et al. "TNOs are Cool": A Survey of the Transneptunian Region IV. Size/albedo characterization of 15 scattered disk and detached objects observed with Herschel Space Observatory-PACS (англ.) . — 2012.
  2. Tytell, David. All Hail Eris and Dysnomia , Sky & Telescope (2006-09-14). Праверана 16 лютага 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]